28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея абмежавала ўвоз таматаў і перцаў з Беларусі

21
Расея абмежавала ўвоз таматаў і перцаў з Беларусі
Фото: tut.by

Забарону ўвёў Рассельгаснагляд.

Рассельгаснагляд з 18 верасня ўвёў забарону на ўвоз таматаў і перцаў, экспартаваных або вырашчаных у Гомельскай і Гарадзенскай абласцях Беларусі, праз выяўленне віруса мазаікі пепіна, паведамляе «Інтэрфакс».

Забарона ўводзіцца да ўрэгулявання сітуацыі і забеспячэння даследаванняў прадукцыі на адсутнасць віруса з боку беларускай кампетэнтнай структуры, гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду.

Раней пры правядзенні дзяржаўнага карантыннага фітасанітарнага кантролю свежых таматаў з Беларусі, якія паступілі ў Расею, Рассельгаснагляд выявіў у прадукцыі карантынны для РФ аб'ект - вірус мазаікі пепіна (Pepino mosaic virus). Прадукцыя была ўвезеная ў суправаджэнні фітасанітарных сертыфікатаў, выдадзеных дзяржаўнай інспекцыяй насенняводства, карантыну і аховы раслін Беларусі.

Вірусы карычневай маршчыністасці пладоў тамата, плямістага завядання таматаў і мазаікі пепіна адсутнічаюць у адзіным пераліку карантынных аб'ектаў ЕАЭС. Улічваючы сур'ёзную шкоднасць гэтых вірусаў для цяплічнага агародніцтва, Рассельгаснагляд у якасці часовага карантыннага фітасанітарнага захаду з 27 ліпеня ўвёў патрабаванне да адсутнасці гэтых вірусаў у насенні, расадзе і пладах таматаў і перцу, што паступае ў Расею з краін-экспарцёраў. Патрабаванне будзе дзейнічаць да ўключэння вірусаў у адзіны пералік карантынных аб'ектаў ЕАЭС. Адначасова структура звярнулася ў Еўразійскую эканамічную камісію з просьбай аператыўна разгледзець пытанне аб дапаўненні пераліку.

Вірус мазаікі пепіна можа шырока распаўсюдзіцца на тэрыторыі РФ і прычыніць вырошчванню таматаў значную эканамічную шкоду, папярэджвае Рассельгаснагляд. Эканамічныя страты ў выніку заражэння гэтым вірусам звязаныя са зніжэннем таварных якасцяў тамата (памяншэнне памеру пладоў, іх нераўнамернае паспяванне, развіццё мармуровасці і плямістасці). Вірус вельмі хутка распаўсюджваецца ад заражаных раслін на здаровыя пры правядзенні агратэхнічных мерапрыемстваў і пры зборы ўраджаю.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках