29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафесар медыцыны: Вакцыны ад каранавіруса будуць рознымі для людзей розных узростаў

2
Прафесар медыцыны: Вакцыны ад каранавіруса будуць рознымі для людзей розных узростаў

Праца над прышчэпкай супраць COVID-19 больш складаная, чым у выпадку іншых каранавірусаў.

Існуе шмат фактараў, якія ўплываюць на тое, як захворванне на COVID-19 працякае ў розных людзей. Гаворка ідзе не толькі пра ўзрост, але і пра, напрыклад, наяўнасць дыябету, залішняй вагі, сэрцава-судзінных і рэспіратарных захворванняў і таму падобнае. Таму для барацьбы з пандэміяй каранавіруса навукоўцы спрабуюць зразумець, чаму ўсе гэтыя фактары настолькі небяспечныя.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала Bloomberg (пераклад - unian.net) сказаў прафесар параўнальнай паталогіі з Кембрыджскага ўніверсітэта Джонатан Хіні. Ён патлумачыў, чаму праца над вакцынай супраць COVID-19 больш складаная, чым у выпадку іншых каранавірусаў.

«Гэта больш складаны вірус. Ён самы вялікі з тых, якія мы ведаем. У выпадку заражэння ён правакуе такі моцны імунны адказ, што ў людзей застаецца вельмі высокі ўзровень антыцелаў пасля хваробы. Часам гэтая рэакцыя бывае драматычнай. Але ў тых, у каго заражэнне праходзіць мякка, такіх антыцелаў вельмі мала. Таму нам трэба знайсці правільны баланс пры працы над вакцынай, каб выклікаць правільны тып рэакцыі антыцелаў і Т-клетак», - растлумачыў ён.

Са слоў Хіні, цяперашні каранавірус таксама мае некаторыя характарыстыкі, якія робяць яго не такім страшным, як іншыя інфекцыі. Напрыклад, яго геном досыць стабільны. Змены, вядома, адбываюцца, і яны ўплываюць на паводзіны віруса. Але гэтыя змены не такія моцныя і частыя, як, напрыклад, у грыпу, які змяняецца ўвесь час.

«Таму мы ведаем пра яго ўнутраную прыроду. Але праблема ў тым, што ў яго ёсць вельмі складаныя механізмы, якія актывуюцца пасля пранікнення ў клеткі. І гэта дазваляе яму браць пад кантроль усю клетку і імунную рэакцыю», - сказаў Хіні.

Навуковец таксама дадаў, што каранавірус - не проста рэспіратарная інфекцыя. Ён заражае шмат розных органаў: ныркі, сэрца ці нават мозг. У некаторых людзей могуць узнікаць кагнітыўныя праблемы, якія захаваюцца на доўгі час. «Відавочна ўтварэнне мікразгусткаў крыві, якім суправаджаецца COVID-19, можа паўплываць на шэраг органаў.

Таму вельмі важна ўсведамляць, што гэта не проста рэспіратарная хвароба. І тое, што мы назіраем у дзяцей, вельмі адрозніваецца ад таго, што мы бачым у дарослых. І з гэтага пункту гледжання можа выявіцца, што нам спатрэбяцца розныя вакцыны для розных узроставых груп», - выказаў меркаванне навуковец.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках