25 красавiка 2024, Чацвер, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскага святара асудзілі на 10 дзён

10
Гомельскага святара асудзілі на 10 дзён
ФОТА: СВЯТЛАНА НАРСКІНА

Раней Уладзімір Драбышэўскі выйшаў на адзіночны пікет.

Сёння стала вядома, што святара Уладзіміра Драбышэўскага позвай выклікалі ў Савецкі РАУС «для апытання ў якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс».

А трэцяй гадзіне затрыманага з РАУС даставілі ў суд. Там Уладзіміра Драбышэўскага прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і далі 10 дзён арышту, піша tut.by.

Нагадаем, 13 жніўня гомельскі святар айцец Уладзімір выйшаў у Гомелі на адзіночны пікет. З таблічкай «Спыніце гвалт» ён некалькі гадзін прастаяў пад вокнамі Следчага камітэта. Пазней святара яшчэ бачылі на масавай мірнай акцыі пратэсту.

Уладзімір дваццаць гадоў служыў царкве, але яшчэ ў жніўні казаў, што больш не можа трываць хамства і самавольства. Ён звольнены, але сану не пазбаўлены.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках