28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі новы стан вады

1
Навукоўцы выявілі новы стан вады

Вада як хімічнае рэчыва дагэтуль да канца не вывучаная.

Амерыканскія даследчыкі сцвярджаюць, што пераахалоджаная вада з'яўляецца дзвюма вадкасцямі ў адной. Да такой высновы яны прыйшлі, вымераўшы ваду пры тэмпературах нашмат ніжэйшых за яе звычайны парог замярзання, паведамляе lenta.ua са спасылкай на часопіс Science.

Нягледзячы на надзвычай шырокую распаўсюджанасць, вада як хімічнае рэчыва дагэтуль да канца не вывучаная. Навукоўцы часам называюць яе самай загадкавай субстанцыяй на Зямлі.

Спецыялісты з Ціхаакіянскай паўночна-заходняй нацыянальнай лабараторыі (PNNL) міністэрства энэргетыкі ЗША разбурылі лазерам тонкую ледзяную плёнку, стварыўшы пераахалоджаную вадкую ваду, пасля чаго з дапамогай інфрачырвонай спектраскапіі сачылі за этапамі яе пераўтварэнняў у інтэрвале ад -138 да -28 градусаў Цэльсія.

На «стоп-кадрах» фазавых станаў навукоўцы ўбачылі, што пры пераахаладжэнні вада кандэнсуецца ў шчыльную вадкую фазу, якая прадаўжае суіснаваць са звычайнай вадкай фазай. Пры гэтым доля вадкасці з высокай шчыльнасцю хутка памяншаецца пры павышэнні тэмпературы ад 190 да 245 кельвінаў.

«Мы паказалі, што вадкая вада пры вельмі нізкіх тэмпературах не толькі адносна стабільная, але і існуе ў дзвюх структурных формах. Атрыманыя звесткі дазваляюць развязаць даўнюю спрэчку аб тым, ці заўсёды глыбока пераахалоджаная вада крышталізуецца, перш чым яна ўраўнаважыцца. Адказу няма», - паведаміў Грэг Кімел, адзін з аўтараў даследавання.

Паводле атрыманых звестак, вада не заўсёды крышталізуецца пры пераахаладжэнні перш чым ураўнаважыцца. Пераахалоджаная вада можа знаходзіцца ў стабільным двухфазным вадка-вадкім стане, а суадносіны фаз вар'юе ў залежнасці ад тэмпературы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках