28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы: Ёсць тры планы падтрымкі Беларусі

3
МЗС Польшчы: Ёсць тры планы падтрымкі Беларусі
ФОТА: CHARTER97.ORG

Намеснік кіраўніка польскай дыпламатыі Марцін Пшыдач распавёў пра «план Маршала» для нашай краіны.

Польшча разам з ЕЗ распрацоўвае план падтрымкі Беларусі - своеасаблівы «план Маршала». Канкрэтныя сумы пакуль не называюцца.

Пра гэта на відэабрыфінгу заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач, які адказвае за пытанні ўсходняй палітыкі, паведамляе «Радыё Свабода».

Марцін Пшыдач расказаў, што цяпер ёсць тры планы падтрымкі Беларусі. Два дзейнічаюць, наконт трэцяга ідуць перамовы. Першы план мае сацыяльны характар. Амаль 50 чалавек з Беларусі ўжо атрымліваюць медыцынскую і рэабілітацыйную дапамогу ў Польшчы. Ёсць спецыяльная праграма для студэнтаў: блізу 1 тысяча студэнтаў атрымаюць стыпендыю ад польскага ўрада.

Другі план - эканамічная падтрымка бізнэсу, ІТ-сектара.

«Мы заўсёды адкрыта будзем вас прымаць, для беларусаў у нас ёсць месца. Гэта часова. Усе хочуць вярнуцца дадому і працаваць на радзіме. Але часова людзі павінны мець падтрымку», - распавёў польскі дыпламат.

Трэці план (так званы «план Маршала») таксама мае эканамічны характар.

Марцін Пшыдач паведаміў, што Польшча пачала дыялог з еўрапейскімі партнёрамі - з дзяржавамі Вышаградскай групы, з краінамі Балтыі, каб выпрацаваць канкрэтны план дапамогі Беларусі, беларускаму грамадству.

«З нашага боку ёсць некалькі элементаў гэтай праграмы. Прычым не толькі з бюджэту Еўразвязу, але і ад МВФ, Сусветнага банка, іншых фондаў і інстытутаў, якія можна запрасіць для эканамічнай падтрымкі Беларусі.

Мы пакуль не гаворым пра канкрэтныя лічбы, сумы - гэта будзе пастанова ЕЗ. Пакуль можам толькі прапаноўваць нейкія ідэі. Вызначаць будзе Еўразвяз», - сказаў намеснік міністра замежных спраў Польшчы.

Аднак трэці план падтрымкі будзе рэалізоўвацца толькі, калі адбудуцца свабодныя сумленныя выбары пад наглядам АБСЕ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках