28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр аховы здароўя Польшчы: Вельмі высокая верагоднасць, што вакцына ад COVID-19 з'явіцца вясной 2021 года

Міністр аховы здароўя Польшчы: Вельмі высокая верагоднасць, што вакцына ад COVID-19 з'явіцца вясной 2021 года
АДАМ НЯДЗЕЛЬСКІ

Анколаг і імунолаг Анджэй Мацкевіч разам з групай навукоўцаў у Познані працуе над стварэннем вакцыны супраць каранавіруса.

Ва ўсім свеце больш за 120 камандаў працуюць над распрацоўкай вакцыны супраць каранавіруса SARS-CoV-2, які выклікае хваробу COVID-19. Вельмі высокая верагоднасць таго, што прышчэпка з'явіцца вясной 2021, што дакладна пакладзе канец пандэміі, - заявіў міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі. Пра гэта паведамляе «Радыё Польшча».

Цяпер усе краіны Еўрапейскага звязу фінансуюць ці суфінансуюць гранты кампаніям, якія працуюць над распрацоўкай вакцыны. Ужо вызначаны сем-восем патэнцыйных пастаўшчыкоў. Адзін з іх паведаміў, што будзе гатовы да вытворчасці прышчэпак у канцы снежня 2020 года.

Анколаг і імунолаг прафесар Анджэй Мацкевіч разам з групай навукоўцаў з Цэнтра медыцынскай біялогіі Медыцынскага ўніверсітэта Познані працуе над стварэннем польскай вакцыны супраць каранавіруса, якую яны назвалі CovidVax. Гэтая прышчэпка актывуе механізмы клеткавай абароны, якія накіраваны на знішчэнне каранавіруса SARS-CoV-2.

Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя Польшчы, з 4 сакавіка, пачатку эпідэміі ў краіне, адзначана 77 328 чалавек інфікаваных каранавірусам SARS-CoV-2, які выклікае хваробу COVID-19. З 4 сакавіка памерла 2270 чалавек.

У свеце адзначана больш за 30 млн 211 тысяч хворых на каранавірус SARS-CoV-2, які выклікае хваробу COVID-19. Памерла з пачатку пандэміі амаль 947 тысяч чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках