20 кастрычнiка 2020, aўторак, 6:24
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

IT-катастрофа

7
IT-катастрофа

Адзін толькі рынак рэгістрацый даменаў асеў у Беларусі на 350% за месяц.

Сяргей Павалішаў, дырэктар кампаніі hoster.by, якая з'яўляецца тэхнічным адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны, на сваёй старонцы ў Facebook распавёў пра тое, што адбываецца з беларускім інтэрнэтам. Вось вытрымкі з яго допісу:

«Калі коратка - то прырост у нацыянальнай даменнай зоне ў жніўні - мінус 350% у параўнанні з сярэдняй колькасцю рэгістрацый у месяц. Як сябе адчувае байнэт? За ўвесь час працы ў гэтай сферы я не памятаю такіх лічбаў.

Нейтральнай пазіцыі адносна таго, што адбываецца няма, таму што яе не можа быць. Калі згортваецца бізнэс і людзі не адкрываюць новы - гэта дрэнна. Калі не працуе інтэрнэт, а тысячы IT-спецыялістаў пакуюць валізкі - гэта жудасна. Калі людзі не адчуваюць сябе ў бяспецы за межамі кватэры, - гэта катастрофа. Гэта факты, а не меркаванне, і нейтральнага стаўлення да гэтага быць не можа.

Мы прагназуем скарачэнне рынку хостынгу на 20% да канца года. Гэта вельмі шмат, IT-краіна адкочваецца назад мінімум на 5 гадоў. Думаю, што толькі для буйных правайдэраў падзенне попыту не будзе катастрафічным».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».