28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на выходных

Якім будзе надвор'е на выходных

Прагноз надвор'я па Беларусі на 19-21 верасня.

19 верасня надвор'е ў Беларусі будзе фармаваць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ўначы па паўночным усходзе краіны захаваецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту, піша pogoda.by.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +2.. +8°С, максімальная ўдзень +14.. +20°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца. 20-21 верасня надвор'е ў рэспубліцы будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску.

20 верасня чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман. Вецер няўстойлівы 4-9 м/с. Тэмпература паветра ўначы +2.. +9°C, удзень +14.. +20°C, на поўдні да +22°C.

21 верасня - пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра ўначы +2.. +9°C, па паўднёвым усходзе месцамі магчымы слабыя замаразкі да 0.. -2°C; удзень +16 +22°C, на паўднёвым захадзе да +24°C.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках