25 кастрычнiка 2020, Нядзеля, 13:02
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння пачалося габрэйскае свята Рош Ха-Шана

2
Сёння пачалося габрэйскае свята Рош Ха-Шана
ФОТА: THEOLITICS.COM

Сёння юдэі адзначаюць новы 5781 год!

Рош Ха-Шана або Габрэйскі Новы год - адно з самых значных святаў. Гэты час пераасэнсавання пражытага, пакаяння і надзеі на будучыню, піша «Корреспондент».

Рош Ха-Шана даслаўна перакладаецца як «галава года». Яго дата паводле грыгарыянскага календара мяняецца кожны год. Рош Ха-Шана 2020 надыходзіць 19 верасня і адзначаецца два дні - 19 і 20 верасня. Сёлета юдэі адзначаюць новы 5781 год!

Для юдэяў Рош Ха-Шана з'яўляецца перыядам разважанняў пра ўчынкі, словы і думкі за мінулы год, а таксама пра тое, як выправіць правіны і стаць лепшым у надыходзячым годзе.

Габрэі ўважаюць, што Бог стварыў свет менавіта на сёмым месяцы - тышрэй (сёмы месяц габрэйскага календара). Таму з яго і вядзецца летазлічэнне.

Значэнне Габрэйскага Новага года 2020

Рош Ха-Шана - гэта не толькі дзень стварэння, але і дзень суда. Галоўная задача чалавека ў гэтыя святочныя дні - успомніць пра ўсё, што здарылася за год, прыслухацца да голасу сумлення, прызнацца сабе ва ўсіх сваіх непрыемны учынках і шчыра ў іх раскаяцца.

У гэтае свята забараняецца працаваць, большую частку часу варта правесці ў сінагозе.

фотa: tass.ru

Габрэйскі Новы год - гэта і пачатак чалавечай гісторыі, і Божы суд, і магчымасць абнавіць адносіны з Богам, здзейсніць «перазагрузку».

Традыцыі Рош Ха-Шана

Самая яркая падзея - трубіць у барановы рог (шафар). Гэты гук заклікае вернікаў на Божы суд. Але барановы рог нагадвае і пра тое ягня, якое Абрагам прынёс у ахвяру замест свайго сына Ісаака. Гэта сімвалізуе гатоўнасць кожнага верніка да самаахвяравання.

ФОТА: THEOLITICS.COM

Таксама юдэі вераць, што гукі шафару дасягаюць нябёсаў і збіваюць з панталыку сатану, які ў гэты момант дакладвае Богу пра ўсе чалавечыя грахі. Яго аглушаюць трубныя гукі і ён не можа прачытаць свой спіс.

Існуе яшчэ адзін абрад - ташліх, які сімвалізуе пазбаўленне ад грахоў адыходзячага года. Вернікі збіраюцца на беразе вадаёма, чытаюць малітвы і вытрасаюць у ваду крошкі з кішэняў, як бы скормліваючы свае грахі рыбам.

фотa: kaduri.net

Гранат – традыцыйная садавіна на Рош Ха-Шана. Там, дзе яны не раслі, іх замянялі яблыкамі.

На святочным стале абавязкова прысутнічае мёд - тады надыходзячы год будзе салодкім. Пажаданне салодкага года з'яўляецца часткай традыцыйнага навагодняга віншавання. Падаецца і рыба з галавой, каб «быць у галаве, а не ў хвасце».

фотa: civilpeace.ru

Таксама на стол падаюць нарэзаную кружкамі моркву, якая нагадвае залатыя манеты, «якія адказваюць» за матэрыяльны дабрабыт на будучы год. Абавязкова прысутнічае круглы, у форме вянка, хлеб хала. Такая форма з'яўляецца сімвалам цыклічнасці часу.

Што забараняецца есці, дык гэта горкую і кіслую ежу, каб надыходзячы год не прынёс нягоды і беды. Таксама не ядуць арэхі, так як лікавае значэнне гэтага слова на іўрыце роўна лікаваму значэнню слова «грэх». А пра грэх у гэты час нельга згадваць.

Падчас трапезы на Рош Ха-Шана прынята макаць хлеб (халы) у мёд, а таксама акунаць яблык у мёд і жадаць адзін аднаму салодкага новага года.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».