19 красавiка 2024, Пятніца, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску шасцігадовага сына актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» забралі ў прытулак

85
У Менску шасцігадовага сына актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» забралі ў прытулак
ІРЫНА ХАЛІП

Сям'я мае патрэбу ў дапамозе і салідарнасці.

Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» вядомая беларуская журналістка Ірына Халіп:

«Сябры і калегі, SOS!

Карнікі не грэбуюць і першакласнікамі. Сын актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Алены Лазарчык і Сяргея Мацкойця, шасцігадовы Арцём, з учорашняга вечара знаходзіцца ў прытулку Фрунзенскага раёна.

Учора, 17 верасня, Алена Лазарчык была затрыманая а 16.00, калі выйшла з офіса праваабарончага цэнтра «Вясна». Алену ні ў чым не абвінавачвалі, ніякіх пратаколаў не складалі. Проста пратрымалі ў мянтоўцы да 11 гадзін вечара. Пашпарт, напэўна, чыталі і шмат думалі.

А калі Лену выпусцілі, аказалася, што педагогі сярэдняй школы №126, дзе ў першым «Б» класе вучыцца Арцём (класны кіраўнік Марына Іванаўна Кармалькова, дырэктарка школы Тамара Мікалаеўна Лаўрухіна), пасля таго як у належны час - да 18.00 - маці не забрала дзіця з падоўжанага дня, выклікалі органы апекі, і шасцігадовага Арцёма павезлі ў прытулак Фрунзенскага раёна.

Ні бацьку, ні паўналетняй сястры Марыне (ёй 23 гады), ні бабулі Арцёма са школы не патэлефанавалі, хоць усе іх кантакты ёсць у асабістай справе дзіцяці і непасрэдна ў класнага кіраўніка.

Сёння, 18 верасня, да Алены прыйшлі з апекі правяраць умовы жыцця Арцёма. Ім усё спадабалася, акт склалі добры, але копію акту Лене не далі. У школе, куды яна прыйшла высвятляць, як такое магло здарыцца, ёй сказалі «гэта не наша справа, разбірайцеся самі з апекай».

У раённым упраўленні адукацыі сказалі: ну так якія праблемы, умовы ў вас цудоўныя, едзьце ў прытулак і забірайце дзіця. А дырэктарка прытулку заявіла, што паколькі ў Лены няма ніякіх папер ад дзяржавы, якія дазваляюць ёй яго забраць, то ён і не аддасць. На просьбу хаця б даць убачыць хлопчыка - супакоіць яго і пераканацца, што ён жывы і здаровы, адмовіла, спасылаючыся на каранавірус.

А цяпер наступілі выхадныя, і ўсе дзяржаўныя служачыя - апека, выканкамы, школы, упраўлення адукацыі, - якія з лёгкасцю адправілі шасцігадовае дзіця ў прытулак, зачыненыя.

Заўтра Лена паедзе ў прытулак (поўная назва - Сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Фрунзенскага раёна, знаходзіцца на вуліцы Бірузова, 21) а 12 гадзіне. Можа, крыху спозніцца - у яе праца да 12. Я вельмі прашу неабыякавых: калі ласка, прыйдзіце яе падтрымаць, яны баяцца салідарнасці, як срэбных куляў.

Я прашу калегаў: калі ласка, прыходзьце, яны баяцца агалоскі. Я звяртаюся да калектыўнага фэйсбучнага розуму: парайце, што можа зрабіць Лена (яе няма ў ФБ). Я прашу ўсіх: давайце дапаможам Арцёму. Ён пайшоў у школу ў год змен. Хай запомніць гэты год як лепшы ў жыцці, а не самы страшны».

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках