28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі новы рэкорд заражэнняў COVID-19

У Гішпаніі новы рэкорд заражэнняў COVID-19
ФОТА: AP

Каралеўства застаецца еўрапейскім лідарам у захворванні каранавірусам.

У Гішпаніі сутачны прырост заражэнняў каранавірусам упершыню перавысіў 14 тысяч.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на El Pais.

Паводле звестак міністэрства аховы здароўя, за апошнія дні ў Гішпаніі пацвердзілі 14 389 новых заражэнняў каранавірусам. Гэта самы вялікі паказчык за ўвесь час эпідэміі для Гішпаніі і для ўсіх астатніх краін Еўропы.

З іх 35% выпадкаў - больш за 5000 - прыпадаюць на рэгіён Мадрыд.

Памерлі за дзень 90 пацыентаў.

Як ужо паведамлялася, сёння ўлада Мадрыда анансавала істотнае ўзмацненне карантыну - закрыццё паркаў і забарона сходаў больш за 6 чалавек для ўсяго рэгіёну, а таксама абмежаванне ўезду-выезду з 37 раёнаў, дзе фіксуюць больш за ўсё заражэнняў.

У рэанімацыі Мадрыда занятыя ўжо 64% ложкамесцаў, абсталяваных для хворых Covid-19. На сталічны рэгіён прыпадае амаль трэць усіх выпадкаў заражэння ў Гішпаніі.

Таксама паведамляецца, што з пачатку навучальнага года ў Гішпаніі праз успышкі каранавіруса зачынілі ўжо 120 устаноў і 565 класаў.

Гішпанія стала першай краінай Еўропы, дзе зарэгістравалі больш за паўмільёна пацверджаных заражэнняў каранавірусам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках