29 кастрычнiка 2020, Чацвер, 23:28
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада ААН у правах чалавека ў Жэневе прыняла рэзалюцыю датычна Беларусі

84
Рада ААН у правах чалавека ў Жэневе прыняла рэзалюцыю датычна Беларусі

За яе прагаласавалі 23 краіны, супраць – 2.

Рада ААН у правах чалавека (РПЧ, якая знаходзіцца ў Жэневе, заклікала ўлады Беларусі пачаць дыялог з Каардынацыйнай радай апазіцыі. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 18 верасня на прапанову Нямеччыны ад імя Еўразвязу паводле вынікаў абмеркавання сітуацыі ў краіне.

Як паведамляе «Радыё Свабода», за рэзалюцыю прагаласавалі 23 краіны, супраць 2, устрымаліся 22.

РПЧ шкадуе, што ўрад Беларусі «не выканаў сваіх абавязальніцтваў у дачыненні да права кожнага грамадзяніна галасаваць і быць абраным на цяпершніх перыядычных выбарах, якія праводзяцца на аснове ўсеагульнага і роўнага выбарчага права пры таемным галасаванні, якія гарантуюць свабоднае волевыяўленне выбарнікаў».

Рада сур'ёзна занепакоеная парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, «уключаючы шматлікія акты катаванняў і акты адвольнага пазбаўлення жыцця».

У рэзалюцыі таксама адзначаецца, што ў Беларусі абмежаваны доступ да шэрагу сайтаў СМІ, пазбаўленыя акрэдытацыі журналісты замежных СМІ, адбываецца блакаванне доступу да інтэрнэту.

РПЧ заклікае ўлады Беларусі спыніць «ужыванне празмернай сілы супраць мірных дэманстрантаў, уключаючы катаванні і іншыя жорсткія, бесчалавечныя або прыніжальныя годнасць віды абыходжання і пакарання і гвалтоўныя знікненні», а таксама спыніць адвольныя затрыманні і арышты паводле палітычных матываў.

«РПЧ настойліва заклікае ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, журналістаў, праваабаронцаў, чальцоў страйкавых камітэтаў, студэнтаў і тых, хто быў затрыманы напярэдадні, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў за ажыццяўленне сваіх правоў чалавека і асноўных свабодаў», – гаворыцца ў рэзалюцыі.

Улады Беларусі заклікаюць пачаць дыялог з палітычнай апазіцыяй, у тым ліку з Каардынацыйнай радай і грамадзянскай супольнасцю, каб гарантаваць захаванне нормаў аб правах чалавека, уключаючы грамадзянскія і палітычныя правы.

Таксама паведамляецца, што Расея спрабавала сарваць рэзалюцыю датычна Беларусі ў Радзе ААН у правах чалавека.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».