29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бліскучы марш жаночай салідарнасці

1
Бліскучы марш жаночай салідарнасці
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Сёння, 15.00. Менск: Камароўка насупраць «Лідо». Іншыя гарады: цэнтральныя вуліцы.

Незалежныя тэлеграм-каналы звярнуліся да беларусаў у суботу, 19 верасня:

Бліскучы марш жаночай салідарнасці.

Сёння, 15.00.

Менск: Камароўка насупраць Лідо і ўсе прылеглыя ГЦ.

Іншыя гарады: цэнтральныя вуліцы!

Таварышы сілавікі, ведаем, вы гэта чытаеце. Мы хочам міру!

Які раз вы нас спрабавалі запалохаць і спыніць. Мы не хочам ваяваць. Калі мы выходзім на вуліцы, мы ідзем як на свята!

Мы заклікаем Жаночыя міратворчыя войскі выйсці на вуліцу, каб паўтарыць, чаго мы хочам!

Расследаванне ў справах аб гвалце над дэманстрантамі!

Свабоду палітвязням!

Выбары БЕЗ Лукашэнкі!

І адпускайце ўжо нашых сябровак!

Дарагія жанчыны! Збіраемся ў вобразе ціхушніцаў! Хай нават ваш былы вас не пазнае ў гэты дзень.

Бярэм з сабой мішуру, глітэр, баа і рознакаляровыя стужкі! Падчас шэсця з шэрага натоўпу мы раптам станем яркім грамадствам новай краіны.

Любы, хто замахваецца на свабоду мірных дэманстрантак, будзе зіхацець яшчэ тыдзень! 💫

Не дакранаемся да сілавікоў і не кідаем бліскаўкі проста ў вочы – гэта можа быць расцэнена як напад.

Мы неймаверныя і ведаем гэта!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках