19 красавiка 2024, Пятніца, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: План дзеянняў на 19 верасня

2
«Баста!»: План дзеянняў на 19 верасня
ФОТА: «Наша Ніва»

Адзін – за ўсіх, а ўсе – за аднаго!

Тэлеграм-канал «Баста!» і іншыя незалежныя тэлеграм-каналы звярнуліся да беларусаў:

– Сёння ў розных гарадах Беларусі пройдуць святкаванні Дня дзяржаўнага сцяга і герба, Жаночыя маршы і іншыя акцыі. Таксама мы прадаўжаем падрыхтоўку да нядзельнага Маршу. Увечары, як звычайна – карнавал волі ў спальных раёнах.

У актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Алены Лазарчык падчас арышту лукашысты забралі шасцігадовага сына. Сёння яна едзе па яго ў <прытулак Фрунзенскага раёна Менска на вуліцы Бірузова, 21 а 12-й. Патрэбная падтрымка!

Сёння ў Менску і іншых гарадах пройдзе традыцыйны Жаночы марш. Час – 15-я. Збор у Менску – на пляцоўцы ля галоўнага ўваходу ў Камароўскі рынак, насупраць «Лідо». Іншыя гарады – цэнтральныя вуліцы!

19 верасня – гадавіна прыняцця ў Беларусі бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» ў якасці дзяржаўных сімвалаў. Давайце адзначым гэтае свята і зладзім маршы па ўласных раёнах Менска і іншых гарадоў пад нашым сцягам!

У нядзелю – традыцыйны штотыднёвы Марш. Збіраемся а 14-й на цэнтральных вуліцах і плошчах нашых гарадоў. Менск – праспект Незалежнасці паміж Кастрычніцкай плошчай і плошчай Незалежнасці, прылеглыя вуліцы.

На гэтым тыдні баязлівы дзед чарговы раз паказаў, што больш за ўсё ён баіцца праўды – на акцыях пратэсту затрымлівалі журналістаў незалежных СМІ. За краты кінутыя фотакарэспандэнты Уладзь Грыдзін і Аляксандр Васюковіч. На тэрыторыі Беларусі заблакаваны доступ да найбуйнейшых незалежных сайтаў. На Маршы ў нядзелю павінны гучна прагучаць лозунгі «Свабоду журналістам! Свабоду СМІ!»

Рыхтуемся да пратэстаў у суботу і нядзелю з самай раніцы. Абыходзім усіх суседзяў у пад'ездзе, абзвоньваем усіх родных і сяброў, нагадваем пра акцыю. Распаўсюджваем інфармацыю ў чатах дамоў, кварталаў, мікрараёнаў. Запрашаем падчас вячэрніх акцый сёння і заўтра.

Для ўсіх ключавых кірункаў нашай дзейнасці вельмі важнае асвятленне ў СМІ. Абавязкова паведамляйце нам на @basta_1bot усю інфармацыю пра пратэсты і страйкі ў вашым горадзе! Дасылайце фота і відэа. Хай уся Беларусь і ўвесь свет даведаюцца пра нашу барацьбу за свабоду!

Адзін – за ўсіх, а ўсе – за аднаго!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках