18 красавiка 2024, Чацвер, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызначаны галоўны спосаб распаўсюджвання каранавірусу

16
Вызначаны галоўны спосаб распаўсюджвання каранавірусу

Высновы апублікавалі спецыялісты з ЗША.

Навукоўцы Медыцынскага цэнтра Монтэфіёрэ, лякарні Пенсільванскага ўніверсітэта і іншых цэнтраў аховы здароўя ЗША вызначылі, што каранавірус распаўсюджваецца галоўным чынам праз паветраныя аэразолі, а не праз паверхні. Такім чынам, сацыяльнае дыстанцыяванне і добрая вентыляцыя з'яўляюцца найбольш эфектыўнымі спосабамі стрымлівання COVID-19. Пра гэта паведамляецца ў артыкуле ў часопісе Annals of Internal Medicine (пераклад – lenta.ru).

Даследнікі прааналізавалі навуковыя працы, апублікаваныя ў часопісе ў перыяд са студзеня да верасня 2020 года і прысвечаныя чыннікам перадачы SARS-CoV-2. Высветлілася, што, хоць у некаторых артыкулах паказваецца, што вірусныя часціцы могуць выжываць некалькі гадзінаў на паверхнях, у рэальнасці вірусная РНК у навакольным асяроддзі сустракаецца рэдка. Ключавымі чыннікамі заражэння з'яўляюцца блізкасць да інфіцыраваных людзей і дрэнная вентыляцыя.

Таксама вірус часцей за ўсё перадаецца ад людзей з ранняй стадыяй заражэння. Колькасць вірусных часцінак SARS-CoV-2 дасягае піку ў арганізме прыкладна за дзень да з'яўлення сімптомаў і зніжаецца цягам тыдня пасля праявы захворвання. Большасць заражаных не ўдзельнічаюць у распаўсюдзе вірусу, аднак некаторыя хворыя з'яўляюцца асноўнымі пераносчыкамі, інфікуючы адразу многіх людзей.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках