28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт літоўскіх прамыслоўцаў: Рэжым Лукашэнкі і месяц не пражыве, калі закрые межы

14
Прэзідэнт літоўскіх прамыслоўцаў: Рэжым Лукашэнкі і месяц не пражыве, калі закрые межы

Прыпыненне грузаперавозак і транзіту ў першую чаргу балюча ўдарыць па самім «таракану».

Пасля пагрозаў з боку Лукашэнкі генеральны сакратар асацыяцыі Linavа Зянонас Буйвідас наведаў КПП на мяжы з Беларуссю і сказаў, што цяпер рух праз мяжу праходзіць у звычайным рэжыме.

Паводле ягоных словаў, малаверагодна, што мяжа будзе цалкам зачыненая. Прэзідэнт Літоўскай канфедэрацыі прамыслоўцаў Відмантас Янулявічюс сказаў, што гэта ў першую чаргу балюча ўдарыць па самой Беларусі.

«Усё праходзіць у нармальным рэжыме, цяпер [на мяжы] няма ніякіх пераменаў. Мы гаварылі з кіроўцамі, якія едуць з таго боку, усе сказалі, што ніякіх пераменаў не было», – сказаў у перадачы «Дзень на Delfi» Буйвідас. Паводле ягоных словаў, беларуская мытня праводзіць жорсткі кантроль машынаў з еўрапейскімі нумарамі: «Іх накіроўваюць на рэнтген. Там яны стаяць некалькі гадзінаў у чарзе».

Эксперт мяркуе, што цалкам закрыць мяжу немагчыма: «Большая частка плыняў ідзе ў Калінінград, мне здаецца, усё роўна грузы павінны праходзіць. Бізнэс заўсёды шукае магчымасці паляпшэння, паскарэння або павышэння ўзроўню бяспекі перавозак, я думаю, будуць вазіць праз Расею-Латвію».

Ён мяркуе, што заява Лукашэнкі з'яўляецца палітычнай, несупадае з эканамічнымі магчымасцямі Беларусі: «Прыпыненне грузаперавозак і транзіту ў першую чаргу балюча ўдарыць па самой Беларусі. Гэта спроба сказаць, не лезьце ў нашы справы і адчапіцеся, але сумняваюся, што будуць рэальныя дзеянні. Без грошай ніхто доўга не пражыве, а грошы з боку ім таксама ніхто доўга даваць не будзе».

Янулявічус прадракае суседзям прыпыненне заводаў, спыненне збору грошай за транзіт: «Нарэшце, увозяць тавары ў Беларусь, з якіх атрымліваюць ПДВ, гэта блізу 70% ВУП Беларусі. <...> Ні сам рэжым, ні бізнэс не змогуць жыць пры зачыненых межах нават месяц».

Акрамя гэтага эксперт звярнуў увагу на тое, што частка вырабленага ў Беларусі абсталявання прадаецца ў Расею, а кампаненты для іх вырабляюць у Польшчы, у Нямеччыне... «Пытанне – калі не прывязем гэтыя кампаненты, як яны збяруць канчатковы прадукт і прададуць яго? Пераарыентуюцца, знойдуць пастаўшчыкоў у Азіі, так, магчыма, праз паўгода-год, але ці будзе што ратаваць?»

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках