20 красавiка 2024, Субота, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп абвінаваціў Расею ў крадзяжы інфармацыі пра гіпергукавыя ракеты

12
Трамп абвінаваціў Расею ў крадзяжы інфармацыі пра гіпергукавыя ракеты

Аднак расейская зброя ўсё роўна саступае амерыканскай.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі ў штаце Мінесота, заявіў, што Расея скрала амерыканскія распрацоўкі гіпергукавой зброі і на аснове гэтых звестак стварыла сваю, паведамляе РБК. Трансляцыю выступу вёў тэлеканал Fox News.

«Вы ведаеце, у іх ёсць ракета, супер-пупер-гіпергукавая. Я называю яе супер-пупер, таму што яна ў пяць разоў хутчэйшая, чым звычайная ракета. У нас жа ёсць ракета, якая развівае нашмат большую хуткасць», – заявіў ён.

Паводле ягоных словаў, Расея здолела распрацаваць такую ракету, атрымаўшы інфармацыю ад адміністрацыі папярэдняга прэзідэнта ЗША Барака Абамы. «Расея скрала гэтую інфармацыю. Вы пра гэта ведалі, вы ведалі? Расея атрымала гэтую інфармацыю і потым стварыла яе (ракету)», – сказаў Трамп.

Як адзначыў прэзідэнт, у ЗША ёсць магутная зброя, якой, паводле ягоных словаў, зайздросцяць Расея і Кітай. «І я казаў, што мы стварылі самую магутную зброю, вядомую чалавецтву. Гэта праўда. У нас ёсць настолькі перадавая зброя, што кіраўнік [Кітая] Сі [Цзіньпін], [прэзідэнт Расеі Уладзімір] Пуцін і ўсе астатнія нам зайздросцяць», – падкрэсліў Трамп.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках