25 красавiка 2024, Чацвер, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны расказаў, як ідзе ягонае аднаўленне пасля «Навічка»

8
Навальны расказаў, як ідзе ягонае аднаўленне пасля «Навічка»

Лекары берлінскай клінікі «Шарытэ» бліскуча развязалі галоўную задачу.

Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны расказаў у «Фэйсбуку», як ідзе ягонае аднаўленне пасля атручвання:

«Давайце раскажу, як ідзе маё аднаўленне. Гэта ўжо ясная дарога, хоць і няблізкая. Усе актуальныя праблемы накшталт таго, што тэлефон у маіх руках бескарысны, як камень, а наліць сабе вады ператвараецца ў цэлы атракцыён, – проста глупства.

Растлумачу. Зусім нядаўна я не пазнаваў людзей і не разумеў, як размаўляць. Кожную раніцу да мяне прыходзіў лекар і казаў: Аляксей, я прынёс дошку, давайце прыдумаем, якое на ёй напісаць слова. Гэта прыводзіла мяне ў роспач, таму што хоць я ўжо і разумеў у цэлым, што хоча доктар, але не разумеў, дзе браць словы. У якім месцы галавы яны ўзнікаюць? Дзе знайсці слова і як зрабіць так, каб яно нешта азначала? Усё гэта было катэгарычна незразумела. Зрэшты, як выказаць сваю роспач, я таксама не ведаў і таму проста маўчаў. І гэта я яшчэ апісваю позні этап, які сам памятаю.

Цяпер я хлопец, у якога дрыжаць ногі, калі ён ідзе па лесвіцы, але затое ён думае: «О, гэта ж лесвіца! Па ёй падымаюцца. Мабыць, трэба пашукаць ліфт». А раней проста тупа стаяў бы і глядзеў.

Так што шмат праблемаў яшчэ трэба будзе развязаць, але цудоўныя лекары ўніверсітэцкай Берлінскай клінікі «Шарытэ» развязалі галоўную. Яны ператварылі мяне з «тэхнічна жывога чалавека» ў таго, хто мае ўсе шанцы зноў стаць Найвышэйшай Формай Існавання Сучаснага Грамадства – чалавекам, які ўмее хутка гартаць інстаграм і без разважанняў разумее, дзе ставіць лайкі».

Нагадаем, што нямецкія вайсковыя таксіколагі вызначылі, што Аляксей Навальны быў атручаны рэчывам з групы «Навічок».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках