20 красавiка 2024, Субота, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны: Лукашэнка – гэта не беларускі народ

18
Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны: Лукашэнка – гэта не беларускі народ
Фото: tut.by

Украіна падтрымала пазіцыю Еўразвязу пра непрызнанне законнасці рэжыму ў Беларусі.

Украіна далучылася да пазіцыі Еўразвязу пра непрызнанне афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

«Лукашэнка – гэта не беларускі народ. Таму мы заўсёды павінны памятаць пра тое, што ёсць беларускі народ, з якім Украіну звязваюць сяброўскія стасункі», – заявіў Андрэй Ярмак, кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, у праграме «Свабода слова Савіка Шустэра» на тэлеканале «Украіна».

У інтарэсах Украіны, як і любога іншага суседа – каб Беларусь была незалежнай дзяржавай, дзе паважаюць правы чалавека, адзначыў Андрэй Ярмак.

«Міністэрства замежных справаў Украіны выразна рэагуе на заявы беларускіх палітыкаў – напрыклад, як у выпадку ператрусу машыны нашага амбасадара на мяжы, што недапушчальна. Якія б ні былі дзеянні беларускай улады, неадкладна ідзе адказ з боку ўкраінскай улады», – падкрэсліў кіраўнік прэзідэнцкага офіса.

Ён пацвердзіў, што падчас прымання пастановы пра жорсткія крокі афіцыйны Кіеў знаходзіцца ў каардынацыі з еўрапейскімі партнёрамі, таму што Украіна мае выразны праеўрапейскі вектар. Пазіцыю Кіева ў дачыненні да Беларусі Андрэй Ярмак мяркуе прынцыповай і накіраванай перш за ўсё на абарону ўкраінскіх інтарэсаў.

«Сёння любыя дзеянні, якія могуць трактаваць як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі, рызыкуюць быць выкарыстаныя не толькі супраць Украіны, але і супраць самога беларускага народа. Таму ўлада павінна быць мудрай і моцнай. Мы з нашымі партнёрамі разам стаім на гэтай пазіцыі», – падсумаваў Андрэй Ярмак.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках