20 красавiка 2024, Субота, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Працоўныя вельмі злыя»: Як на МАЗе праходзіць «італьянская» забастоўка

19
«Працоўныя вельмі злыя»: Як на МАЗе праходзіць «італьянская» забастоўка

Планавыя паказнікі за жнівень праваленыя.

Менскі аўтамабільны завод знізіў аб'ёмы вытворчасці тэхнікі ў жніўні. Стачкам мяркуе гэта вынікам нашага італьянскага страйку, пішуць naviny.by.

У жніўні ў Беларусі было выраблена 68 аўтобусаў, што на 53% менш за ліпень, сведчаць звесткі Белстата. Вытворчасць грузавых аўтамабіляў знізілася на 23% – да 405 штук.

У стачачным камітэце Менскага аўтамабільнага завода зніжэнне паказнікаў патлумачылі італьянскай забастоўкай, якую вядуць працоўныя.

Спікер страйкаму Сяргей Гульцоў апублікаваў у сеціве звесткі пра зборку тэхнікі на заводзе сёлета. З іх вынікае, што ў жніўні план вытворчасці не быў выкананы. Замест 732 машынаў вырабілі 562. У папярэднія месяцы максімальнае адставанне ад плана было меншым за 10%, а ў жніўні план не быў выкананы на 23%.

Найбольшае адхіленне ад плану было зафіксаванае з 17 да 20 жніўня і з 27 да 28 жніўня, а таксама 31 жніўня.

«Людзі не любяць чуць пра італьянскую забастоўку. Яна не такая прыгожая і выразная, як мітынг на тэрыторыі, як адкрыты пратэст. Але адкрыты пратэст лёгка здушыць, адміністрацыя гэта ўмее. Актыўныя людзі сыдуць з прадпрыемства, астатнія прыціхнуць, – напісаў Сяргей Гульцоў. – А можна нават слова “забастоўка” не гаварыць, проста рабіць як мага менш – хто гэта вылічыць? Тых, хто не даруе адміністрацыі шматгадовага скоцтва, сотні. Замест падзякі дырэктары крычаць, працу са сваім інструментам прымаюць за належнае, пры спробе абмеркаваць – перабіваюць, паказваюць, хто галоўны, валакуць на пасады толькі сваіх. Працоўныя вельмі, вельмі злыя».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках