23 красавiка 2024, aўторак, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікіта Крыўцоў стаў героем дакументальнага фільма

2
Мікіта Крыўцоў стаў героем дакументальнага фільма

Журналіст Аляксандр Івулін пагутарыў са сваякамі і сябрамі футбольнага заўзятара.

Журналіст Аляксандр Івулін зняў фільм пра Мікіту Крыўцова - футбольнага фаната, чыя смерць стала ледзь не самай вялікай загадкай прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе «Белсат».

Цела хлопца было знойдзенае ў лесе. Да гэтага ён ўважаўся за зніклага без вестак. Вядома, што Мікіта браў удзел у пратэстах.

9 жніўня на акцыі пратэсту ў Маладзечне 28-гадовы хлопец з бел-чырвона-белым сцягам выйшаў твар у твар да шэрагу міліцыянтаў. Праз два дні ён адправіўся на працу і прапаў без вестак. Праз адзінаццаць - цела Мікіты знайшлі павешаным у Менску. У яго засталася жонка і маленькая дачка. Паводле гэтага факта дагэтуль не распачатая крымінальная справа, хоць у суіцыд не верыць ніхто з блізкіх маладзёна.

Аляксандр Івулін пагутарыў з жонкай Мікіты, ягоным братам і сябрамі, якія расказалі, чаму не вераць у версію міліцыянтаў пра самагубства.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках