20 красавiка 2024, Субота, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі на дне акіяна сляды старажытных зорак

Навукоўцы выявілі на дне акіяна сляды старажытных зорак
Иллюстрационное фото

Гэта сляды выбухаў звышновых зорак, якія адбыліся шмат мільёнаў гадоў таму назад.

Навукоўцы знайшлі на дне акіяна сляды элемента жалеза-60. Гэты радыенуклід, сцвярджаюць спецыялісты, фармуецца пры выбуху звышновых зорак і распадаецца цягам 2,6 мільёнаў гадоў, піша lenta.ua.

Акрамя таго, праз яшчэ 15 мільёнаў гадоў ядры жалеза-60 стабілізуюцца і трансфармуюцца. Тым самым усякая прысутнасць гэтага элемента ў сучасным свеце, як правіла, з'яўляецца сведчаннем таго, што на Зямлю ён быў занесены з космасу ўжо ў працэсе зараджэння планеты.

Папярэдняя гіпотэза ад навуковай супольнасці абапіралася на тое, што Сонечная сістэма рухаецца скрозь рэшткі старажытных зорак, якія ўспыхнулі мільёны гадоў таму назад. Перш сляды названага нукліду ўжо знаходзілі на калязямной арбіце і нават у снягах Антарктыды - гэта і дазволіла спецыялістам зрабіць высновы пра тое, што ізатоп трапіў на Зямлю непасрэдна з міжзоркавага воблака.

Аднак вынікі новых даследаванняў дазволілі праліць святло на некаторыя дэталі і змяніць пазіцыю. Навукоўцы сачылі за ізатопным складам акіянскіх вод, узрост якіх складае не больш за 33 тысячы гадоў. Атрыманыя імі вынікі сведчаць пра тое, што жалеза-60 у іх захоўваецца на стабільным узроўні, у той час як ізатопы пазаземнага паходжання з'яўляюцца нестабільнымі. Імаверней за ўсё, гаворка ідзе пра свайго кшталту сляды выбухаў звышновых зорак, якія адбыліся шмат мільёнаў гадоў таму назад і дакладна заспелі працэс зараджэння самой Зямлі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках