18 красавiка 2024, Чацвер, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі новы сродак супраць COVID-19

1
Навукоўцы знайшлі новы сродак супраць COVID-19

Апублікаваныя вынікі нядаўняга даследавання, праведзенага ў ЗША.

Вынікі нядаўняга даследавання, праведзенага ў ЗША, паказваюць, што сцёблы ананаса, багатыя бромелаінам, могуць быць выкарыстаныя ў якасці супрацьвіруснага сродку ад COVID-19, а таксама пры патэнцыйных будучых выблісках каранавіруса. Даследаванне з'яўляецца папярэднім і было апублікаванае на сэрвэры прэпрынтаў bioRxiv, піша lenta.ua.

Гіпотэза была прадстаўленая даследчыкамі з Медыцынскага цэнтра Універсітэта Нябраскі і Цэнтра ацэнкі і даследаванняў біялагічных прэпаратаў (CBER) у Сільвер-Спрынг у ЗША. Навукоўцыздолелі атрымаць даволі цікавыя вынікі.

Даследчыкі прадэманстравалі, што бромелаін можа здушваць інфекцыю SARS-CoV-2 праз уздзеянне адразу на тры кампаненты, якія дапамагаюць вірусу пранікаць у клетку і размнажацца ў арганізме, выклікаючы хваробу.

Папярэднія даследаванні паказалі, што бромелаін можна выкарыстоўваць для лячэння пацыентаў з запаленнем і болем, і што гэта злучэнне добра ўсмоктваецца і валодае працяглай біялагічнай актыўнасцю. Усе гэтыя перавагі можна выкарыстоўваць пры лячэнні пацыентаў з COVID-19.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках