20 красавiка 2024, Субота, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомыя імёны 246 жанчын, затрыманых карнікамі ў Менску

40
Вядомыя імёны 246 жанчын, затрыманых карнікамі ў Менску
ФОТА: TUT.BY

(Абноўлена) Сярод іх - супрацоўніца амбасады Вялікабрытаніі і арганізатарка «Лістапада».

19 верасня ў Менску прайшоў традыцыйны Марш жаночай салідарнасці, які быў перапынены масавымі затрыманнямі ўдзельнікаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Сярод тых, каго пасадзілі ў аўтазакі - легендарная актывістка Ніна Багінская (пазней яе адпусцілі каля Савецкага РАУС), супрацоўніца амбасады Вялікабрытаніі Іна Рамашэўская, кіраўніца «Арт-Карпарэйшн» і арганізатарка фестываляў TeART і «Лістапад» Анжаліка Крашэўская.

Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», на гэты момант вядома 317 імёнаў затрыманых, спіс дапаўняецца.

Найбольшая колькасць людзей была затрыманая каля ГЦ «Айсберг» на скрыжаванні вуліц Коласа і Сурганава. Затрыманні праводзілі супрацоўнікі АМАПу і невядомыя людзі ў форме без апазнавальных знакаў і ў балаклавах.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках