28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцанюк: У Лукашэнкі параноя

34
Арсеній Яцанюк: У Лукашэнкі параноя
АРСЕНІЙ ЯЦАНЮК
ФОТА: COMMENTS.UA

Дыктатар ведае, што ён саступіў выбары.

Пагрозы, якія гучаць з вуснаў Лукашэнкі на адрас Украіны, даказваюць яго неадэкватнасць. Пра гэта 18 верасня ў праграме «Свобода слова Савика Шустера» на тэлеканале «Украина» заявіў былы прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк.

«Гэта параноя чалавека, які саступіў выбары. Гэта палітычная шызафрэнія. Вы толькі паглядзіце на яго мову жэстаў, на тое, які ён заторганы. Ён жа ведае, што сфальсіфікаваў выбары, ведае, што ён іх прайграў. Ён ведае, што людзі выйшлі пратэставаць супраць яго як аўтарытарнага лідара, які незаконна займае пасаду прэзідэнта», - сказаў Яцанюк.

Пасла Беларусі ўжо варта было б выклікаць у МЗС і «адчыхвосціць за яго правадыра», правакацыйнае супрацьстаянне з Украінай, даў параду Яцанюк.

На яго думку, голасам Лукашэнка кажа прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, а стасункі паміж імі цяпер - гэта калька стасункаў паміж Пуціным і чацвёртым прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам у 2013 годзе.

«Украінская дзяржава павінна цяпер заняць вельмі выразную пазіцыю ў дачыненні да Беларусі. Справа не ў Лукашэнку. Гэта яшчэ адна геапалітычная гульня Уладзіміра Пуціна. Ён з'яўляецца самай вялікай пагрозай для Украіны і ўкраінскай дзяржаўнасці. Лукашэнка - ужо марыянетка», - адзначыў былы кіраўнік украінскага ўрада.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках