21 кастрычнiка 2020, Серада, 1:18
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Канадзе Tesla на аўтапілоце спрабавала схавацца ад паліцыі

13
У Канадзе Tesla на аўтапілоце спрабавала схавацца ад паліцыі

Кіроўца ў гэты час спаў.

Аўтамабіль Tesla Model S у канадскай правінцыі Альберта спрабаваў уцячы ад паліцэйскага пераследу. У гэты момант электракар быў на аўтапілоце, кіроўца і пасажыр аўтамабіля спалі. Пра гэта 17 верасня паведаміла паліцэйскае кіраванне Альбэрты, паведамляе gordonua.com.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ 9 ліпеня гэтага года.

«[У паліцыю] Альберты паступіла скарга на аўтамабіль, які імчыць на поўдзень па шашы №2 каля Панокі. Аўтамабіль, здавалася, быў на аўтапілоце: ён рухаўся з хуткасцю больш за 140 км/г, пры гэтым абодва пярэднія крэслы былі цалкам адкінутыя, а пасажыры, відавочна, спалі», - распавялі ў паліцыі.

Пасля таго як Tesla выявіў дарожны патруль, афіцэр уключыў пробліскавыя маячкі і паспрабаваў дагнаць аўтамабіль, аднак электракар аўтаматычна пачаў паскарацца (Tesla абсталяваны сістэмай аўтаматычнага манеўравання; напрыклад, у выпадку пагрозы сутыкнення ззаду аўто паскараецца). Калі аўтамабіль спыніўся, высветлілася, што 20-гадовы кіроўца і яго пасажыр спалі. Мужчыну аштрафавалі за перавышэнне хуткасці і пазбавілі правоў на дзень, каб ён мог адпачыць.

«Пасля далейшага расследавання і кансультацый з юрыстамі кіроўцу было выстаўленае крымінальнае абвінавачванне ў небяспечным кіраванні. У снежні ён стане перад судом», - дадалі ў паліцыі.

Супэрінтэндант дарожнай паліцыі Альберты Гэры Грэм падкрэсліў, што Tesla не з'яўляецца цалкам аўтаномнай беспілотнай сістэмай, таму кіроўца нясе адказнасць за кіраванне.

Кампанія Tesla таксама неаднаразова падкрэслівала, што кіроўца падчас працы аўтапілота павінен сачыць за дарогай і трымаць рукі на стырне.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».