26 кастрычнiка 2020, панядзелак, 1:13
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Марш справядлівасці: План дзеянняў

21
Марш справядлівасці: План дзеянняў

Збіраемся ў сваіх раёнах і разам ідзем у цэнтр да 14-й.

Незалежныя тэлеграм-каналы апублікавалі план сённяшняга Маршу справядлівасці за свабоду слова:

– Добрай раніцы, сябры! Сёння мы выходзім на Марш справядлівасці за свабоду слова. Клічам усіх суседзяў, сяброў, сваякоў. Збіраемся, як звычайна, у сваіх раёнах і разам ідзем у цэнтр да 14-й.

Беручы да ўвагі досвед апошняга нядзельнага маршу, прапануем збірацца бліжэй да цэнтра і рабіць гэта хутка. Апранаемся адпаведна надвор'ю, ставім паролі на тэлефоны, абавязкова бярэм з сабой маскі. Ідзём з раёнаў толькі вялікімі групамі. Загадзя дамаўляемся пра пункты сустрэчы. Абавязкова абараняем сваіх у выпадку нападу бандытаў.

Памятаем пра счэпкі. Арыентуемся адпаведна абстаноўцы: калі нас шмат – не дапускаем затрыманняў, спрабуем прайсці ў цэнтр. Калі людзей недастаткова – аператыўна мяняем маршрут, унікаючы сутыкнення з лукашыстамі.

З улікам прапановаў, што прагучалі ад прадстаўнікоў менскіх мікрараёнаў, прапануем арыентавацца на наступныя кропкі збору:

Праспект Пераможцаў, гандлёвы цэнтр "Галерэя" – 13:30

Скрыжаванне вуліцаў Няміга і Гарадскі Вал – 13:30

Праспект Незалежнасці ў раёне плошчы Перамогі – 13:20

Наша задача – заняць цэнтр Менска – праспект Незалежнасці, Нямігу, плошчу Свабоды, прылеглыя вуліцы да 14-й.

Марш пройдзе і ў абласных і раённых цэнтрах. Збор – на цэнтральных вуліцах і плошчах а 14-й.

Абавязкова дасылайце вашыя фота і відэа, а таксама аператыўную інфармацыю з акцый, якія праходзяць у Менску і іншых гарадах Беларусі на @ basta_1bot.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.