24 красавiка 2024, Серада, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Хутка пачнецца падзенне ВУП і заробкаў

32
Барыс Жаліба: Хутка пачнецца падзенне ВУП і заробкаў

У эканоміцы праблемаў – вышэй ад даху.

На мінулым тыдні падчас візіту Лукашэнкі ў Сочы Пуцін абвесціў, што Расея «прапануе Беларусі ў гэты складаны момант дзяржаўны крэдыт $ 1,5 млрд».

Праз некалькі дзён расейскі Мінфін раскрыў дэталі фінансавай дапамогі нашай краіне.

Да канца 2020 года Беларусь атрымае адзін мільярд даляраў (ад Расеі наўпрост і ад антыкрызіснага фонду Еўразійскага эканамічнага звязу). Тыя, што засталіся, $ 500 млн Менску выдадуць ад імя расейскага ўрада ў наступным годзе.

Доктар эканамічных навук Барыс Жаліба ў каментары udf.by адзначыў, што асноўная частка расейскага крэдыту не пойдзе на ўнутраныя патрэбы Беларусі.

«Істотная частка крэдыту будзе накіраваная на рэфінансаванне пазыкі – перад той жа Расеяй. Можна сказаць, гэтыя грошы ў Беларусь і не заруляць. А вось другая частка ў выглядзе 500 мільёнаў даляраў, верагодна, можа пайсці на ўнутраныя патрэбы Беларусі», – сказаў Жаліба.

Ці дапаможа расейскі крэдыт захаваць эканамічную стабільнасць у Беларусі?

«Такая сума нашы праблемы не развяжа. А іх у нас – вышэй ад даху. Асноўныя прычыны нашага незайздроснага становішча знаходзяцца ўнутры краіны, не варта ўсё спісваць на пандэмію. Нашы праблемы глыбінныя – унутры і сацыяльных, і эканамічных стасункаў, якія склаліся ў Беларусі. А цяпер яшчэ дадаўся палітычны крызіс. Такія праблемы толькі грашыма не развязаць», – мяркуе Жаліба.

Як можа развівацца сітуацыя ў найбліжэйшай будучыні?

«Паводле вынікаў года, верагодна, упадзе ВУП, верагодна, упадуць заробкі і г.д. Нават калі б гэты крэдыт быў выкарыстаны выключна на ўнутраныя патрэбы, то гэтага было б мала. Каб палепшыць становішча, патрэбная сума, якая ў шмат разоў перавышае мільярд даляраў», – падкрэсліў Жаліба.

На ягоную думку, на перамовах у Сочы Лукашэнка прасіў вылучыць крэдыт на большую суму.

"Зразумела, што паўтара мільярда ў выглядзе экстраннага крэдыту – зусім не тыя грошы, якія мог запытваць беларускі бок. Але Расея навучаная горкім досведам. Пад Януковіча ў 2013 годзе вылучылі 3 мільярда даляраў, якія новыя ўлады Украіны не хочуць аддаваць, заяўляючы, што гэтыя грошы браў не народ», – сказаў Жаліба.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках