28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Час пераходзіць у наступ»

20
«Час пераходзіць у наступ»
ФОТА: «Наша Ніва»

Усе магчымасці для гэтага ў нас ёсць.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў ліст чытача Аляксея з менскай Сцяпянкі.

«Ужо паўтара месяца кожны дзень прадаўжаюцца акцыі Супраціву па ўсёй краіне, – піша Аляксей. – Страты рэжыму мы наносім, але ўвесь рух носіць, хутчэй, абарончы характар.

Час пераходзіць у супраціў. Усе магчымасці для гэтага ў нас ёсць.

Сілаў хапае – сотні і тысячы затрыманых кожны тыдзень, але мы ўсё роўна прадаўжаем выходзіць. Месцаў у турмах на ўсіх проста няма, учора нават з аўтазакаў выганялі нашых дзяўчатак, а ўвечары вызвалілі большасць затрыманых. 97% – не пустыя лічбы, гэта рэальнасць.

Адвагі і мэтанакіраванасці таксама хапае – тактыка запалохвання і арыштаў, абраная прусаком, не працуе, людзей на вуліцах менш не становіцца. Наадварот, мы з кожным днём усё больш згуртаваныя і больш адважныя.

Лідараў і арганізатараў не тое што не становіцца менш, а наадварот. Яшчэ ў чэрвені таракан пасадзіў Ціханоўскую і Статкевіча, дзясятак іншых людзей, якія мелі досвед арганізацыі масавых акцый. Цяпер такіх людзей ужо тысячы. У кожным двары, у кожным мікрараёне, у кожным горадзе і пасёлку.

Мы прынялі ўдар, вытрымалі, сталі яшчэ мацнейшыя і больш арганізаваныя. Трэба ісці наперад, а не таптацца на месцы. Трэба браць уладу ў свае рукі. На пару гадзінаў у нядзелю мы гэта робім у цэнтры Менска. Трэба рабіць гэта паўсюдна і на доўгую перспектыву. Сотня людзей можа перакрыць падыходы да РУУС і перашкодзіць затрыманням. Тысячы чалавек хопіць, каб заблакаваць будынак міністэрства, паралізаваўшы ягоную працу. Пары тысячаў дастаткова, каб спыніць буйны завод.

Час дзейнічаць».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках