23 красавiка 2024, aўторак, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні каля прэзідэнцкага палаца прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю

У Вільні каля прэзідэнцкага палаца прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю

Прысутныя падтрымалі беларусаў, якія выйшлі на Марш справядлівасці.

Сёння ля прэзідэнцкага палаца ў Вільні адбылася акцыя салідарнасці з беларусамі. Да палаца прыйшлі прадстаўнікі беларускай дыяспары, а таксама жыхары Вільні. На акцыі выступіў дэпутат парламента Літвы Жыгімантас Павільёніс, паведамляе карэспандэнт Charter97.org з Вільні.

«Гэты тыдзень фактычна стане тыднем салідарнасці з Беларуссю. Шмат дзеянняў будзе ажыццёўленае ў Брусэлі, куды паедзе Святлана Ціханоўская. Запланаваная яе сустрэча з усімі міністрамі замежных спраў краін ЕЗ. Пасля візіту мы пастараемся, каб кіраўнікі ЕЗ сур'ёзна абмеркавалі пытанне Беларусі, каб зразумела прагучала заява аб тым, што ўвесь Еўразвяз за новыя выбары і што Лукашэнка нелегітымны, а таму ўсе ягоныя дзеянні ніколі не будуць прызнаныя цывілізаваным дэмакратычным светам. Мы павінны даць зразумець, што гэтым разам ніякія фокусы не пройдуць - ні з боку Лукашэнкі, ні з боку Пуціна. Свабодны народ сказаў сваё слова, і беларусы абавязкова перамогуць», - сказаў Жыгімантас Павільёніс.

Акцыю салідарнасці з беларусамі арганізавала грамадскае аб'яднанне беларусаў у Літве Dapamoga. Акцыяй беларусы ў Літве выказалі падтрымку тым, хто сёння пратэстуе ў беларускіх гарадах. Таксама ўдзельнікі акцыі падзякавалі Літве за дапамогу ў розных накірунках, а менавіта, спрашчэнне патрабаванняў да атрымання віз, дапамога пацярпелым ад рэпрэсій беларусам, адкрыццё гуманітарнага калідора і прасоўванне беларускай павесткі ў дыпламатычных і палітычных колах ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках