29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Лукашэнка вельмі слабы, ён - былы прэзідэнт і не можа нічога вызначаць

6
Лінас Лінкявічус: Лукашэнка вельмі слабы, ён - былы прэзідэнт і не можа нічога вызначаць
ФОТА: DELFI

МЗС Літвы мяркуе, што дыктатар не можа гаварыць ад імя свайго народа.

Аляксандр Лукашэнка - былы прэзідэнт Беларусі, таму не можа выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы, заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус падчас дыскусіі ў цэнтры Atlantic Council ў ЗША, піша «Гордон».

Лінкявічус выказаў меркаванне, што Лукашэнка будзе спрабаваць зблізіцца з Расеяй. Але ўсе ягоныя пастановы будуць уважацца за незаконныя, мяркуе кіраўнік МЗС Літвы.

«Пагадненне аб Саюзнай дзяржаве паміж Беларуссю і Расеяй было ўкладзенае на 20 гадоў. Хтосьці скажа, што гэта занадта доўга - але там усё было не так гладка. А цяпер, мабыць, няма ніякіх перашкод. Лукашэнка вельмі слабы, і я скажу больш: ён - былы прэзідэнт. Гэта палітычная заява. Маральна і палітычна ён вычарпаў свой мандат ужо даўно. Ён не можа гаварыць ад імя свайго народа, ён не можа нічога вызначаць (ці нават падпісваць, хто ведае?). І гэта павінна быць ўстаноўлена», - сказаў Лінкявічус.

Лукашэнка ў апошнія гады разбурыў «рэшткі незалежнасці і суверэнітэту» Беларусі, падкрэсліў кіраўнік МЗС Літвы.

«Лукашэнка заўсёды казаў, што ён вартаўнік суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Але з часам мы зразумелі, што ягонай адзінай задачай з'яўляецца застацца ва ўладзе ўсякім коштам, нават коштам суверэнітэту і незалежнасці сваёй краіны», - дадаў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках