18 красавiка 2024, Чацвер, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты пачалі масава прасіць выкрасліць іх імёны з апублікаванага ў інтэрнэце спісу супрацоўнікаў МУС

133
Міліцыянты пачалі масава прасіць выкрасліць іх імёны з апублікаванага ў інтэрнэце спісу супрацоўнікаў МУС

Яны гатовыя звольніцца.

Яраслаў Ліхачэўскі, які цяпер адказвае за праект дапамогі сілавікам замест Мікіты Мікады, заявіў у жывым эфіры тэлеканала «Дождь», што ўжо ўчора 200 супрацоўнікаў МУС звярнуліся ў BYSOL з просьбай выключыць іх са спісу, апублікаванага ўчора ж. Яны гатовыя сысці з унутраных органаў.

«Дэананімізацыя працуе вельмі добра. Учора былі апублікаваныя 1000 імёнаў сілавікоў, і 200 з іх учора ж прыйшлі да нас з заяўкамі і просьбай выключыць са спісу. Яны сказалі, што гатовыя выходзіць з сістэмы і не ўдзельнічаць у гэтым. Гэта значыць, канверсія 20% - гэта вельмі добрыя лічбы», - распавёў Яраслаў.

Нагадаем, што ўчора кіберпартызаны перадалі блогеру Nexta для апублікавання першую тысячу прозвішчаў супрацоўнікаў МУС. У спісе ёсць імёны і прозвішчы супрацоўнікаў, год нараджэння, месца працы і пасады.

Напісаць каментар 133

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках