23 красавiка 2024, aўторак, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сеціве апублікавалі звесткі яшчэ 1 000 супрацоўнікаў МУС

76
У сеціве апублікавалі звесткі яшчэ 1 000 супрацоўнікаў МУС
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Гэта супрацоўнікі МУС з Берасця і Берасцейскай вобласці.

Тэлеграм-канал nexta_live апублікаваў асабістыя звесткі яшчэ 1 000 беларускіх сілавікоў.

«Сёння чернакашульнікі ў Берасце паводзілі сябе нахабна. Распылялі ў твар газ мірным людзям, стралялі ў паветра, праяўлялі асаблівую жорсткасць. За забойства бацькі пецярых дзяцей Генадзя Шутава таксама пакуль ніхто не адказаў, нават расследаванне не распачатае.

Мы папярэджвалі, што адказваць за злачынствы супраць беларусаў абавязкова давядзецца. Дадаем да ўжо наяўнай базы спіс з больш як 1 000 крывасмоваў з Берасця і Берасцейскай вобласці», - піша nexta_live.

Нагадаем, што ўчора была апублікаваная першая 1 000 імёнаў сілавікоў, і 200 з іх адразу ж звярнуліся да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з просьбай выключыць са спісу.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках