24 красавiка 2024, Серада, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Бялкоўскі: Лукашэнку дэманстратыўна зняважылі

20
Станіслаў Бялкоўскі: Лукашэнку дэманстратыўна зняважылі
СТАНІСЛАЎ БЯЛКОЎСКІ
ФОТА: РІА "НОВОСТИ"

Сацыяльны база дыктатара працягвае скарачацца.

Расейскі публіцыст Станіслаў Бялкоўскі мяркуе, што сустрэча Лукашэнкі ў аэрапорце Сочы губернатарам Краснадарскага краю - публічнае прыніжэнне. Пра гэта ён заявіў у эфіры «Эхо Москвы».

- Цяпер сітуацыя, здаецца, пераходзіць у рэжым стагнацыі, але сацыяльная база Аляксандра Лукашэнка не пашыраецца. Яна скарачаецца. Ягоны візіт у Маскву на гэтым тыдні паказаў, што Уладзімір Пуцін не ставіцца да яго як да брата, нават дужа малодшага. Невыпадкова ў аэрапорце Адлера ў Сочы Аляксандра Рыгоравіча сустракаў усяго толькі губернатар Краснадарскага краю Веніямін Кандрацьеў.

Спецыялісты этыкету і пратаколу выдатна разумеюць (і не толькі спецыялісты), што гэта дэманстратыўнае прыніжэнне. Усё ж такі спадар Лукашэнка пакуль яшчэ афіцыйна прэзідэнт іншай краіны, з пункту гледжання Масквы. Масква ж не ўважае яго за зрынутага прэзідэнта. Яна падкрэслівае, што ён легітымны кіраўнік, які, быццам бы, перамог на выбарах, у што ніхто, акрамя Масквы, не верыць. Не, яшчэ Науру, Вануату і Кітай, безумоўна, таксама падзяляюць гэтую версію да пары да часу. Вядома, яго павінен быў сустракаць хоць бы міністр замежных спраў, але міністр замежных спраў яго не сустракаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках