28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнты Літвы, Польшчы і Румыніі прапанавалі ўвесці бязвізавы ўезд для беларусаў

10
Прэзідэнты Літвы, Польшчы і Румыніі прапанавалі ўвесці бязвізавы ўезд для беларусаў

Лідары трох краін разгледзяць пакет мер дапамогі дэмакратычнай Беларусі.

Прэзідэнты Літвы, Польшчы і Румыніі Гітанас Наўседа, Анджэй Дуда і Кляус Яганіс заклікаюць інстытуты Еўрапейскага звязу і дзяржаў-удзельніц разгледзець пакет мер дапамогі дэмакратычнай Беларусі, якая імкнецца да палітычных, эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў, паведамляе «Радыё Свабода».

Лідары трох краін заклікалі Еўразвяз распрацаваць пакет дапамогі, які б уключаў:

- гандаль з ЕЗ

- дапамога ў перамовах аб уступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю

- бязвізавы рэжым для грамадзян Беларусі

- дыверсіфікацыю эканомікі і энэргетычнага сектара краіны

- фінансаванне рэструктурызацыі эканомікі

- прыцягненне міжнародных фінансавых інстытутаў для рэфармавання эканомікі краіны і заахвочвання інвестыцый.

У дэкларацыі нагадваецца, што лідары гэтых трох краін актыўна падтрымліваюць прынцыпы свабоды і дэмакратыі і прызнаюць толькі свабодныя, справядлівыя і празрыстыя вынікі выбараў, праведзеных у адпаведнасці з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах і пад кантролем міжнародных назіральнікаў. Краіны заклікаюць да правядзення новых выбараў у Беларусі.

Кіраўнікі Літвы, Польшчы і Румыніі ў дэкларацыі нагадалі, што ніхто іншы не можа вызначаць лёс Беларусі, як толькі яе грамадзяне. Са слоў лідараў, толькі дэмакратычная будучыня, заснаваная на сацыяльным дыялогу і агульным бачанні з грамадскасцю, з'яўляецца умовай больш стабільнай і бяспечнай Еўропы.

Лідары дамовіліся дапамагаць беларусам будаваць дэмакратычную прававую дзяржаву, свабодную грамадзянскую супольнасць і рынкавую эканоміку.

«Калі грамадзяне Беларусі надумаюць правесці ў краіне палітычныя і эканамічныя рэформы, стварыць незалежныя інстытуты для абароны правоў чалавека і свабоды слова, мы дапаможам, падзяліўшыся сваімі ведамі і досведам», - сказаў Наўседа. Кіраўнікі дзяржаў, якія аб'явілі дэкларацыю, заклікалі ўсю міжнародную супольнасць далучыцца да распрацоўкі пазітыўнага парадку дня дэмакратычнай Беларусі і пакета падтрымкі палітычных, эканамічных і сацыяльных змен.

Прапановы для такога плану дапамогі будуць прадстаўлены прэзідэнтам Літвы на наступным саміце Еўразвязу 24-25 верасня.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі на мінулым тыдні паведаміў, што на саміце Еўразвязу ад імя «Вышаградскай чацвёркі» прадставіць «план Маршала» для Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках