23 красавiка 2024, aўторак, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіпр не будзе блакаваць пастанову ЕЗ аб санкцыях супраць беларускіх уладаў

16
Кіпр не будзе блакаваць пастанову ЕЗ аб санкцыях супраць беларускіх уладаў

Ён падтрымае пастанову Еўразвязу.

Як паведамляе «Радыё Свабода», міністр замежных спраў Кіпра Нікас Хрыстадулідэс перад пачаткам сустрэчы міністраў замежных спраў Еўразвязу ў Брусэлі заявіў:

«Рэакцыя Еўразвязу на парушэнні правоў чалавека, наша рэакцыя на парушэнні суверэнітэту і суверэнных правоў краін-удзельніц ЕЗ, наша рэакцыя на ўсялякае парушэнне нашых фундаментальных каштоўнасцяў і прынцыпаў - усё гэта не можа рабіцца на заказ. Тут павінна быць паслядоўнасць»

Аднак ён сказаў, што выканае пастанову Еўразвязу.

Нагадаем, раней Кіпр блакаваў пастанову ЕЗ аб санкцыях супраць беларускіх уладаў, бо дамагаўся ўвядзення санкцый супраць Турцыі ў сувязі з яе свідравальнай дзейнасцю ва Усходнім Міжземнамор'і.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках