29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія выйшла на другое месца ў Еўропе ў тэмпах распаўсюджвання каранавірусу

4
Чэхія выйшла на другое месца ў Еўропе ў тэмпах распаўсюджвання каранавірусу

Яшчэ на мінулым тыдні на другім месцы была Францыя.

Як піша Charter97.org, пра гэта сведчаць апошнія звесткі Еўрапейскага цэнтра прафілактыкі і кантролю захворванняў, на якія многія краіны арыентуюцца пры вызначэнні сваіх спісаў "чырвонай" і "зялёнай зонаў".

Яшчэ на мінулым тыдні на другім месцы была Францыя, але за выходныя Чэхія абышла яе.

Колькасць новых заражэнняў на 100 000 насельніцтва ў Чэхіі дасягнула 193. У Францыі гэты паказнік цяпер складае 186. На першым месцы застаецца Гішпанія – з паказнікам больш за 300 заражэнняў на 100 000 насельніцтва.

Сярод суседзяў Чэхіі найбольшы паказнік колькасці новых заражэнняў у Вугоршчыны – 103 на 100 000 насельніцтва, а ў астатніх – істотна ніжэйшы: 26 у Нямеччыне, 21 у Польшчы, 37 у Славакіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках