29 кастрычнiка 2020, Чацвер, 22:03
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Памер знешняй пазыкі Беларусі пабіў рэкорд за ўсю гісторыю вядзення статыстыкі

15
Памер знешняй пазыкі Беларусі пабіў рэкорд за ўсю гісторыю вядзення статыстыкі

І сітуацыя толькі пагаршаецца.

Нацбанк апублікуе падрабязныя звесткі пра знешнюю пазыку краіны раз у квартал і з больш чым 2-месячнай затрымкай. На 1 ліпеня аб'ём знешняй пазыкі склаў новую рэкордную велічыню – 41,116 млрд USD, піша сайт banki24.by.

Асноўнай прычынай росту знешняй пазыкі стала сітуацыя ў сектары дзяржкіравання. У гэтым сектары эканомікі знешняя пазыка падскочыла да 18,054 млрд USD.

Павелічэнне пазыкі сектара дзяржкіравання тлумачыцца выпускам еўрабондаў у чэрвені памерам 1,25 млрд USD. Праўда, усе гэтыя грошы ўжо праедзеныя. За ліпень і жнівень НБРБ спусціў супастаўную суму на валютныя інтэрвенцыі.

Таксама ўлады вядуць улік пратэрмінаванай знешняй пазыкі. Паводле звестак рэгулятара, на 1 ліпеня беларуская эканоміка не аддала знешнім крэдыторам своечасова 713,3 млн USD. Галоўная частка з гэтай сумы прыпадае на прадпрыемствы рэальнага сектару.

Дарэчы, рэальны сектар з'яўляецца другім у памеры завінавачаным у эканоміцы краіны. Пад 1 ліпеня абавязальніцтвы дасягнулі 14,830 млрд USD.

Для параўнання: банкі ды іншыя крэдытна-фінансавыя арганізацыі на тую самую дату запазычылі знешнім крэдыторам 5,125 млрд USD. У падобным парадку сектар дзяржкіравання, банкі і прадпрыемствы выстраіліся паводле аб'ёмаў пагашэння знешняй пазыкі ў 2021–2022 гг.

Важная дэталь: акрамя таго, што дзяржава наўпрост з'яўляецца лідарам у аб'ёме пазыкі, яна яшчэ і гарантуе вяртанне мільярдаў даляраў. На 1 ліпеня 2020-га памер знешняй пазыкі дзяржсектару ў пашыраным вызначэнні і завінавачанасці, якая гарантаваная ўладамі, дасягнуў 26,590 млрд USD.

Акрамя пазыкі Мінфіна і Нацбанка ў пашыранае вызначэнне трапляюць пазыкі банкаў (да 3,214 млрд USD) і абавязальніцтвы прадпрыемстваў (да 4,418 млрд USD). Пратэрміноўка ў вонкавай пазыцы дзяржсектару ў пашыраным вызначэнні склала 242,4 млн USD.

Праз значную пазыковую нагрузку сектару эканомікі адцягваюць мільярдныя рэсурсы на пагашэнне і абслугоўванне абавязальніцтваў. Напрыклад, за 2019 года траты склалі 6,372 млрд USD, а за першую палову 2020-га – 3,201 млрд USD. Паводле нашых разлікаў, у гэтым і будучым годзе ўзровень нагрузкі захаваецца блізу 6 млрд USD.

Сярэднедушавая знешняя пазыка да 1 ліпеня склала 4 375 USD на чалавека, хоць яшчэ ў пачатку 2010 года гэты паказнік быў амаль удвая ніжэйшы (2 322 USD), а ў пачатку 2006-га – у 8 разоў ніжэйшы (526 USD).

З 2005 да 2020 года памер знешняй пазыкі адносна ВУП вырас з 17% да 65,4%. Гэта значыць, што паўтара дзесяцігоддзя беларуская эканоміка расла амаль у 4 разы павольней, чым павялічваліся яе знешнія пазыкі. У сутнасці, цяперашняя мадэль эканомікі існавала за кошт сталых грашовых уліванняў звонку.

14 верасня Пуцін і Лукашэнка дамовіліся, што Беларусь атрымае новыя крэдыты на суму 1,5 млрд USD у эквіваленце (2 дзяржкрэдыты і крэдыт ЕФСР). Гэта яшчэ больш разадзьме знешнюю пазыку краіны.

Ужо вядома, што расейскія грошы хутка растворацца. Дзяржкрэдыты РФ пойдуць на рэфінансаванне старых пазык і забеспячэнне плацяжоў у імпарце, а крэдыт ЕФСР (500 млн USD) накіруюць на пагашэнне пазыкі перад «дачкой» Газпрама.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».