24 красавiка 2024, Серада, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска падняла бел-чырвона-белы сцяг на Эльбрус

4
Беларуска падняла бел-чырвона-белы сцяг на Эльбрус

Юлія расказала, што на гару ідзе яшчэ адна група альпіністаў з нацыянальным сцягам.

Беларуска Юлія паднялася з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам на Эльбрус - самую высокую гару Расеі і самую высокую (або адну з самых высокіх) Еўропы. У Эльбруса дзве вяршыні - 5642 метры над узроўнем мора (туды вядзе самая папулярная і простая дарога з поўдня) і 5621 (усходняя, на якую ўзнялася беларуска), піша tut.by.

Юлія родам з Салігорска. З роднага горада з'ехала 11 гадоў як таму, з Беларусі - сем гадоў. Цяпер жыве ў Расеі, працуе майстрам па мікраблейдынгу ў Бьюці-індустрыі. Альпінізм - яе хобі.

- На Эльбрус можна зайсці з чатырох бакоў. Самы просты - паўднёвы бок. Другі ў лёгкасці - паўночны. Трэці - усход, праз цясніну Ірык-Чат - мы ішлі менавіта гэтай дарогай. Самая складаная - заходняя. Але які шлях вы не выбераце, вам спатрэбіцца падрыхтоўка.

Як прызнаецца Юлія, ёй спецыяльная падрыхтоўка не патрабавалася.

- Сёлета я тройчы хадзіла ў горы. Праўда, толькі гэтым разам паспяхова. Да гэтага падняцца не дазволіла надвор'е. Але я ўвесь час у спорце. Калі не хаджу ў горы, іду ў залу або ў секцыю бокса. Таму для мяне такія ўздымы нашмат лягчэйшыя, чым, умоўна кажучы, для «чалавека з канапы». Калі вы нічым не займаліся, вам варта пачаць трэніроўкі за паўгода.

Да таго ж незразумела, як арганізм адрэагуе на вышыню.

- Калі акліматызацыя прайшла не вельмі паспяхова, то, хутчэй за ўсё, вас накрые горная хвароба, і на вышыні будзе вельмі дрэнна. Я бачыла, як дарослыя мужчыны падалі на калені, у іх была істэрыка, іх даслоўна выварочвала.

На відэа, якім Юлія падзяліся з журналістамі, можна ўбачыць і іншых людзей. Як выявілася, гэта не беларусы, а яе выпадковыя спадарожнікі. У большасці выпадкаў - расейцы.

- Да гэтага ўздыму большасць з іх не былі паміж сабой знаёмыя. Я расказала ім пра свае планы: усталяваць на вяршыні наш нацыянальны сцяг і запісаць відэа. Ідэя нарадзілася, як толькі ў Беларусі пачаліся пратэсты. Знаёмыя даслалі мне сцяг, і я ўзяла яго з сабой. Да маёй прапановы ўсе паставіліся выдатна, падтрымалі мяне. Тлумачыць, што адбываецца ў Беларусі, не давялося. Кампанія сабралася маладая, усе карыстаюцца інтэрнэтам і выдатна ведаюць, што адбываецца ў нашай краіне.

Са слоў Юліі, следам за ёй на самую высокую вяршыні Расеі паднялася яшчэ адна група з яе суайчыннікамі.

- Яны таксама сфатаграфаваліся на вяршыні са сцягам. Цяпер за намі ідзе наступная група, якая...нясе яшчэ адзін нацыянальны сцяг.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках