30 кастрычнiка 2020, Пятніца, 7:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы прапанавалі замяніць рыбу ў фастфудзе на медуз

13
Навукоўцы прапанавалі замяніць рыбу ў фастфудзе на медуз
ФОТА: SAMUEL TRESCH VIA UNSPLASH

Гэта дапаможа выратаваць знікаючыя віды.

Навукоўцы з Універсітэта Квінслэнду б'юць трывогу: больш за 100 відаў марскіх істот, занесеных у катэгорыю знікаючых, увесь час вылоўліваюць рыбакі для нашых абедаў і вячэраў, піша «Популярная механика». «Мы ніколі б не сталі разглядаць паглынанне горных гарыл ці сланоў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення», - кажуць даследнікі. Таму для выратавання асобін яны прапануюць замяніць рыбу ў папулярнай ежы, напрыклад у «Fish and Chips», на медуз!

На думку групы навукоўцаў, замена рыбы іншымі відамі акіянічных істот, такімі як медузы, у меню на вынас можа дапамагчы выратаваць знікаючыя віды.

Абаронцы прыроды з Універсітэта Квінслэнду выявілі, што 92 знікаючых і 11 крытычна знікаючых відаў марскіх істот трапляюць у ежу. Промысел істот, якім пагражае выміранне, легальны ў большасці краін свету. Каманда звяртае ўвагу, што найбуйнейшымі імпарцёрамі з'яўляюцца Еўропа і ЗША. Каманда заклікала да больш жорсткіх правіл маркіроўкі морапрадуктаў, бо цяпер этыкетка на прыгатаваных морапрадуктах не кажа пра тое, што гэты від знаходзіцца пад пагрозай.

Даследнікі таксама стварылі «ўстойлівае кіраўніцтва што да морапрадуктаў», прызначанае для таго, каб прапанаваць альтэрнатыўныя варыянты для спажыўцоў. Аўтары кажуць, што калі вы можаце сказаць марской ежы «не», - то гэта выдатна, але калі для вас гэта складана, то ешце пэўныя віды менш або ж звярніце ўвагу на такіх істот, як марское вушка, ядомая мідыя і мангравы краб.

«Гэта павінна быць незаконна есці тое, што знаходзіцца пад пагрозай знікнення, асабліва віды, якія знаходзяцца пад крытычнай пагрозай. Калі мы зможам лепш каардынаваць палітыку рыбалоўства і захавання, мы зможам прадухіліць гэта», - мяркуе каманда навукоўцаў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».