25 красавiка 2024, Чацвер, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч - уладам: Cітуацыю не адыграць назад

5
Генадзь Фядыніч - уладам: Cітуацыю не адыграць назад
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Людзі маюць права на абарону сваіх палітычных інтарэсаў.

Лідар прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч пракаментаваў «Радыё Рацыя» новую ініцыятыву Генеральнай пракуратуры, якая збіраецца выставіць страйкоўцам «Беларуськалія» пазоў.

- Гэтая ініцыятыва - нейкі абсурд. Ёсць такое паняцце - прыбытак, які прапусцілі. Дык няхай пракуратура палічыць, колькі было страчана, калі прадпрыемства не магло рэалізаваць прадукцыю ў свой час. А сёння нешта патрабаваць ад людзей, якія страйкавалі, гэта, мякка кажучы, няправільна. Калі ў спаганяльнікаў не было эканамічнага пункту да наймальніка, то я не ведаю, як бы суд развязаў гэтую праблему. У нас палітычныя страйкі законам не рэгламентаваныя. Хоць паводле Канстытуцыі працоўныя маюць права на страйк. І там не напісана, на які: палітычны альбо эканамічны. Людзі маюць права на абарону сваіх палітычных інтарэсаў, што і зрабіла забастоўка «Беларуськалію». Але калі пачнуць спаганяць з людзей грошы, то рабочым патрэбная салідарнасць. Тады наймальнік задумаецца, што ён робіць.

Мне здаецца, позна запалохваць, бо сітуацыя ўжо не будзе ранейшай. Безумоўна, і шахцёры ўжо не тыя, што былі ў 90-я гады, але, думаю, што і цяпер дастаткова моцных людзей. Мне здаецца, што беларускі незалежны прафзвяз, якія там існуе, павінен зрабіць заяву і папярэдзіць кіраўнікоў прадпрыемства і выказаць ім недавер, калі яны пачнуць наступ на працоўных.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках