24 красавiка 2024, Серада, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастанову аб санкцыях супраць рэжыму Лукашэнкі будуць прымаць кіраўнікі краін Еўразвязу

16
Пастанову аб санкцыях супраць рэжыму Лукашэнкі будуць прымаць кіраўнікі краін Еўразвязу
ФОТА: DPA

Саміт адбудзецца 24 верасня.

Міністры замежных спраў краін ЕЗ на пасяджэнні ў панядзелак не змаглі прыняць пастанову аб санкцыях супраць прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта заявіў высокі прадстаўнік ЕЗ Жозеп Барэль пасля пасяджэння Рады ЕЗ.

«Пытанне санкцый разглядалася сёння на сустрэчы міністраў. Зацвярджэнне санкцый не адбылося, бо гэтая пастанова патрабуе аднагалоснасці, чаго дасягнуць не ўдалося», - сказаў ён. Барэль дадаў, што пытанне санкцый будзе разглядацца на саміце ЕЗ.

Раней аб адсутнасці прагрэсу што да санкцый напісаў у Twitter карэспандэнт «Радыё свабода» Рыкард Джозвяк.

«Сустрэча міністраў замежных спраў ЕЗ скончылася. Ніякага белага дыму што да беларускіх санкцый. Наперадзе сустрэча лідараў ЕЗ...Абмеркаванне на саміце ў чацвер можа быць доўгім...», - напісаў ён.

У канцы тыдня адбудзецца саміт лідараў ЕЗ, на якім могуць прыняць палітычную пастанову аб беларускіх санкцыях, аднак яна ўсё адно павінна прайсці працэдуру зацвярджэння і атрымання аднадушнай згоды ўсіх краін.

Як ужо паведамлялася, анансаваныя санкцыі ЕЗ супраць службовых асобаў рэжыму Лукашэнкі блакуе Кіпр - у абмен патрабуючы ад ЕЗ ужыць захады да Турцыі ў сувязі з яе свідравальнай дзейнасцю ва Усходнім Міжземнамор'і.

Раней кіраўнік МЗС Кіпра паабяцаў не блакаваць санкцыі супраць Беларусі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках