19 красавiка 2024, Пятніца, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 21 верасня аднавіліся палёты ў Расею

4
З 21 верасня аднавіліся палёты ў Расею
ФОТА: ВОЛЬГА ШУКАЙЛА, TUT.BY

Кожны пасажыр павінен падаць свежыя адмоўныя тэсты на COVID-19.

З 21 верасня аднавілася авіязлучэнні паміж Расеяй і Беларуссю. Аднак ва ўсіх прыбылых у Расею павінны быць свежыя адмоўныя тэсты на COVID-19 - мазкі з насаглоткі, папярэджвае пасольства Беларусі ў Расеі, піша tut.by.

Пакуль палёты будуць выконвацца з перыядычнасцю адзін раз на тыдзень. Цяпер авіякампаніі адпрацоўваюць даты пачатку палётаў і графікі будучых рэйсаў.

Для палёту ў Расею на самалёце ў чалавека павінен быць медыцынскі дакумент, які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на COVID-19 метадам ПЦР, выкананы не раней чым за 3 каляндарныя дні да прыбыцця. Узяцце матэрыялу для тэста ПЦР робяць з дапамогай мазка з насаглоткі. Гэта значыць, тэст на антыцелы (гэта калі ў вас бяруць кроў з вены) не падыходзіць.

У пункце пропуску па прыбыцці ў Расею пасажырам трэба здаць самадэкларацыю аб стане здароўя.

Запоўніць анкету можна:

• папярэдне запампаваўшы форму на сайце «Белавія» ў раздзеле «COVID-19. Інфармацыя для пасажыраў»;

• на борце падчас падарожжа.

Авіякампанія «Белавія», напрыклад, плануе раздаваць такія анкеты пасажырам пры пасадцы на борт паветранага судна, якое накіроўваецца ў Расею.

Пасля прыбыцця ў Расею замежнікі, нагадаем, павінны 14 дзён выконваць патрабаванні ізаляцыі.

Дзе ў Беларусі можна платна здаць тэсты на каранавірус тым, хто едзе за мяжу?

Лабараторныя ПЦР-даследаванні на наяўнасць COVID-19 для тых, хто едзе за мяжу, платна праводзяцца не толькі ў Менску, але і ў абласных цэнтрах.

Гэта можна зрабіць у:

• Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі ды грамадскага здароўя;

• РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі;

• Берасцейскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі ды грамадскага здароўя;

• Віцебскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі ды грамадскага здароўя;

• Гомельскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі ды грамадскага здароўя;

• Гарадзенскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі ды грамадскага здароўя;

• Менскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі ды грамадскага здароўя;

• Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі ды грамадскага здароўя;

• Менскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Пацвердзіць свой намер пра паездку за мяжу трэба квітком на рэйс ці іншым дакументам. Каб здаць тэст, неабходна папярэдне запісацца. Для праходжання тэставання спатрэбяцца: заява, дзве копіі пашпарта, копія квітка або іншага дакумента, які пацвярджае выезд, і аплата.

Мазок бяруць нашча ці не раней чым праз паўтары гадзіны пасля прыёму ежы. Пажадана не чысціць зубы і за дзве гадзіны да здачы матэрыялу ўстрымацца ад палення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках