16 красавiка 2024, aўторак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гадоў 30 таму ў Польшчы адбываліся такія ж перамены, якія адбываюцца ў Беларусі цяпер»

13
«Гадоў 30 таму ў Польшчы адбываліся такія ж перамены, якія адбываюцца ў Беларусі цяпер»

Давайце ўзгадаем, як скончылі польскія амапаўцы.

- Гадоў 30 таму ў Польшчы адбываліся такія ж самыя перамены, якія адбываюцца і ў Беларусі цяпер, - піша тэлеграм-каналу «Баста» чытач. Хачу нагадаць, як скончылі польскія амапаўцы.

Тады дзясяткі тысяч палякаў патрапілі пад рэпрэсіі. Гэта быў пачатак канца ПНР, а таксама прысуд для тысяч супрацоўнікаў МУС, якія выконвалі злачынныя загады.

Спецыяльная брыгада МУС Польшчы, ZOMO - аналаг беларускага АМАПа. Пачалі страляць. Забілі людзей толькі за тое, што яны хацелі годна жыць, дамагаліся годных заробкаў...

17 былых супрацоўнікаў МУС атрымалі ад 2,5 да 15 гадоў турмы, двое абвінавачаных не дажылі да прысуду. Некаторым было так сорамна перад палякамі, што прасілі праз адвакатаў не друкаваць іх прозвішчаў. Суд не паслухаўся і зрабіў працэс адкрытым, уся Польшча магла глядзець на сваіх «герояў». ZOMO ліквідавалі адразу пасля першых свабодных выбараў.

Сёння пры напаміне пра гэтую структуру камуністычнага МУС палякі плююцца, трактуюць яе як ганебны сімвал рэпрэсій.

Для тых, хто біў, рэпрэсаваў і катаваў, у свабоднай Польшчы працы ў МУС не знайшлося. Тыя, хто не выконваў злачынных загадаў і не выдаваў несправядлівых прысудаў, працавалі далей.

Закон аб пенсіях былых супрацоўнікаў сілавых структур з часоў ПНР выйшаў у 2009 годзе. У СМІ з'яўлялася інфармацыя пра самагубствы пенсіянераў камуністычных МУС і органаў бяспекі, якім абрэзалі пенсіі. Былі і тыя, хто захаваў пенсіі ды надбаўкі. Яны, займаючы пасады ў сілавых структурах, супрацоўнічалі c апазіцыяй і не мелі патрэбы з'язджаць з краіны так, як з'язджалі сям'і ўкраінскіх «беркутаўцаў» у 2014 годзе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках