23 красавiка 2024, aўторак, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людзі прыйшлі да будынка суда, каб падтрымаць Марыю Калеснікаву

11
Людзі прыйшлі да будынка суда, каб падтрымаць Марыю Калеснікаву
ФОТА: TUT.BY

Але пастанова суда справядлівай не была.

Марыя Калеснікава застаецца пад вартай - суд Партызанскага раёна адхіліў скаргу абароны аб ужыванні да яе гэтай меры стрымання.

Падтрымаць Марыю Калеснікаву і яе бацьку ў Менскі гарадскі суд, дзе разглядалася скарга, прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку паслы краін ЕЗ: амбасадар Францыі, Аўстрыі, Румыніі, супрацоўнікі Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі, пасольства Вялікабрытаніі, Латвіі, паведамляе tut.by.

ФОТА: TUT.BY

Аляксандр Калеснікаў падзякаваў паслам і ўсім беларусам у краіне і за мяжой за падтрымку.

Пасяджэнне было закрытым, людзі чакалі пастановы пад дзвярыма залы пасяджэння і непасрэдна перад уваходам у суд больш як тры з паловай гадзіны. У выніку суд адхіліў скаргу абароны, Калеснікава застаецца пад вартай. У пасяджэнні яна ўдзельнічала па відэасувязі, і калі на абвяшчэнне рашэння паклікалі дыпламатаў і ўсіх людзей, якія чакалі пад дзвярыма, Калеснікава памахала ім і паказала фірмовы знак «Сэрца». Людзі сустрэлі яе апладысментамі, за што суддзя паспрабавала ўсіх выгнаць з залы. Але людзі не сышлі, і суддзя зачытала пастанову каля іх.

ФОТА: АЛЕНА ТАЛКАЧОВА, TUT.BY

Адвакаты Людміла Казак і Аляксандр Пыльчанка будуць абскарджваць пастанову суда.

Скаргу абаронцаў Іллі Салея таксама адхілілі, ён таксама застаецца пад вартай.

Нагадаем, раней суд адхіліў аналагічную скаргу абароны Максіма Знака. Знак утрымліваецца ў СІЗА №1 Менска, Марыя Калеснікава ўвечары 11 верасня адтуль была пераведзеная ў следчы ізалятар у Жодзіна.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках