Святлана Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце
30- 21.09.2020, 19:35
- 35,793
У Беларусі неабходна правесці новыя свабодныя выбары ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.
Святлана Ціханоўская выступіла на пасяджэнні Камітэта міжнародных спраў Еўрапейскага парламента. Да чаго яна заклікала прадстаўнікоў ЕЗ - тэзісна паведаміў тэлеграм-канал Nexta.
- Прызнаць, што Аляксандр Лукашэнка нелегітымны.
- Накласці індывідуальныя санкцыі на ўсіх супрацоўнікаў рэжыму, якія былі датычныя да масавых фальсіфікацый на выбарах і грубых парушэнняў правоў чалавека.
- Разгледзець крымінальны пераслед тых, хто ўдзельнічаў ва ўжыванні гвалту і катаванняў.
- Сфармаваць міжнародную кааліцыю для палягчэння перамоў паміж Лукашэнкам і беларускім народам, які будзе прадстаўлены Каардынацыйным Саветам.
- Не фінансаваць рэжым і перавесці праграмы падтрымкі ў Беларусі з дзяржаўных у недзяржаўныя органы.
- Перагледзець адносіны з дзяржаўнымі арганізацыямі, блізкімі да Лукашэнкі.
- Падтрымаць правядзенне свабодных, празрыстых і інклюзіўных выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і пад кантролем лакальных і міжнародных назіральнікаў.