25 красавiка 2024, Чацвер, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як прайшоў Марш справядлівасці ў Жодзіна

1
Як прайшоў Марш справядлівасці ў Жодзіна
ФОТА: EX-PRESS.BY

Па горадзе з яркімі плакатамі і нацыянальнымі сцягамі прайшло некалькі сотняў гараджан.

«Учора мы прайшлі па горадзе Маршам справядлівасці. У канцы дваіх ці траіх чалавек «хапнулі», калі яны засталіся адны. Я асабіста не ведаю, хто яны, і сябры мае не ведаюць», - распавёў ex-press.by яго ўдзельнік.

Учора, 20 верасня, у краме «GREEN» у Жодзіна сабраліся сотні гараджан - яны прыйшлі з розных раёнаў горада дзеля Марша справядлівасці.

ФОТА: EX-PRESS.BY
ФОТА: EX-PRESS.BY
ФОТА: EX-PRESS.BY
ФОТА: EX-PRESS.BY
ФОТА: EX-PRESS.BY

Гэтым разам калона жодзінцаў ішла амаль без прыпынку: хлопцы наважылі зрабіць шлях больш інтэнсіўным, не спыняць калону. Калі на святлафорах загаралася чырвонае святло, яны рэгулявалі рух, паказваючы кіроўцам, што калоне трэба прайсці.

На працягу ўсяго шляху калону здымалі на відэа супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Ля гарадскога паштамта, калі яны сталі здымаць людзей адкрыта, іх акружылі і паспрабавалі растлумачыць, што такія здымкі сканчаюцца штрафамі і пакараннямі для гараджан.

ФОТА: EX-PRESS.BY

Выйшаўшы на невялікую і пустую ў гэты час дня вуліцу Дзеравянка, калона рушыла да галоўнага пункта Марша справядлівасці - мемарыяла ля стадыёна «Тарпеда». Пасля смерці маладзечанца і футбольнага фаната Мікіты Крыўцова, якога жодзінцы ўважаюць сваім, яго памяць прыходзяць ушанаваць ў гэтае месца. Калону спрабавала разбіць машына ДАІ, але людзі звярнулі да стадыёна.

ФОТА: EX-PRESS.BY
ФОТА: EX-PRESS.BY

Людзі плакалі, ускладаючы кветкі. Тут прагучаў жалобны салют.

Вялікі сцяг і салют у памяць пра Мікіту Крыўцова.

Марш справядлівасці скончыўся пасля таго, як людзі абышлі Восьмы мікрараён.

ФОТА: EX-PRESS.BY

Людзі разышліся амаль праз дзве гадзіны пасля пачатку шэсця, убачыўшы, што недалёка ад іх прыпаркаваны аўтобус з людзьмі ў форме і ў масках.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках