22 кастрычнiка 2020, Чацвер, 13:02
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: План дзеянняў на 22 верасня

4
«Баста!»: План дзеянняў на 22 верасня
Фота: AFP

Беларусы вызваляюць краіну ад улады Сашы-таракана.

Тэлеграм-канал «Баста!» ды іншыя незалежныя тэлеграм-каналы звярнуліся да беларусаў раніцай 22 верасня:

- Добрай раніцы, сябры! 22 верасня 1943 года беларускія партызаны ліквідавалі кіраўніка фашысцкай адміністрацыі ў Беларусі Кубэ. Сёння беларускія партызаны вызваляюць краіну ад фашысцкай акупацыйнай улады Сашы-таракана.

Падтрымліваем студэнтаў, якія штодня праводзяць акцыі пратэсту ў сваіх ВНУ. Падтрымліваем герояў-працоўных, якія страйкуюць або чыняць акты сабатажу на дзяржпрадпрыемствах. Выходзім з арганізацый, створаных акупантамі - з БРСМ, афіцыйных прафсаюзаў. Не купляем прадукты ў бізнэсоўцаў, якія падтрымліваюць акупантаў.

Больш салідарнасці. Даведаліся пра тое, што ў нейкім ВНУ, на прадпрыемстве ўзніклі праблемы ў нашых прыхільнікаў - прыязджайце падтрымайце. Даведаліся пра суды над вашымі таварышамі - прыязджайце, падтрымайце. Паказваем сваю сілу кожны дзень!

Працягваем партызанскі пратэст ва ўсіх гарадах і раёнах. Зладзіць акцыю вельмі лёгка. Дамаўляемся з суседзямі - выходзім на двор. Дамаўляемся з калегамі з працы - выходзім на двор. Дамаўляемся ў чатах сваіх дамоў, мікрараёнаў, гарадоў - выходзім на двор.

Нас павінна быць відаць па ўсіх гарадах кожны дзень. Выкарыстоўваем усе формы пратэстаў - блакада дарог, канцэрты ў людных месцах, вывешванне сцягоў і транспарантаў.

Для ўсіх ключавых кірункаў нашай дзейнасці вельмі важна асвятленне ў СМІ. Абавязкова паведамляйце нам на @adm_basta ўсю інфармацыю аб пратэстах і страйках у вашым горадзе! Дасылайце фота і відэа. Хай уся Беларусь і ўвесь свет даведаюцца аб нашай барацьбе за свабоду!

І няхай зямля гарыць пад нагамі акупантаў!

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.