19 красавiка 2024, Пятніца, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салігорскія шахцёры апублікавалі відэа пра крытычны стан шахт

16
Салігорскія шахцёры апублікавалі відэа пра крытычны стан шахт
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У такіх варунках страйк - гэта яшчэ і пытанне аховы працы.

Салігорскія шахцёры апублікавалі відэа пра стан шахт, паведамляе тэлеграм-канал nexta_live.

Вось што гарнякі кажуць з гэтай нагоды:

«Няма сіл маўчаць, асабліва тады, калі нашы сябры і браты працягваюць адбываць адміністрацыйныя арышты проста за тое, што наважылі выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Чальцоў страйкаму далей затрымліваюць і ціснуць на іх. Вашай увазе прэзентуем відэанарэзку з аднаго з руднікоў ААТ "Беларуськалій" - гэта варункі працы на праходніцкіх комплексах.

Усё тое, што на відэа, можа ў кожны момант абрынуцца на ГРАЗа ці МГВМ, гэта нельга замацаваць або цалкам сябе засцерагчы. Такія адцінкі сталі сустракацца ўсё часцей і часцей. Вось яна славутая ахова працы: у пагоні за прыбыткам пляваць на людзей. Ну, а кіраўніцтва на месцах уважае гэта за норму.

Можа кампетэнтным органам варта звярнуць увагу на кіраўнікоў ААТ "Беларуськалій", якія змушаюць людзей працаваць у такіх варунках, а не разганяць работнікаў ля прахадных і хапаць у горадзе».

Нагадаем, што на ААТ "Беларуськалій" працягваецца “італьянскі” страйк, планы ўладаў для здабычы руды за жнівень былі сарваныя. Учора салігорскі шахцёр Алег Кудзелка абвясціў страйк пад зямлёй. Ён перадаў цыдулку, што застанецца ў шахце, пакуль не будуць выкананыя ягоныя патрабаванні. Сярод іх – “спыненне беззаконня сілавікоў, запалохванняў, затрыманняў і збіцця мірнага насельніцтва краіны”, а таксама адстаўка гендырэктара "Беларуськалій".

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках