29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзі сталі ў счэпку і пачалі даваць адпор АМАПу»

10
«Людзі сталі ў счэпку і пачалі даваць адпор АМАПу»
Фота: b-g.by

Гісторыя з Марша справядлівасці ў Берасці.

20 верасня па ўсёй Беларусі прайшлі Маршы справядлівасці: акцыі пратэсту былі ў Берасці, Гомелі, Гародні, Салігорску, Жодзіне і іншых гарадах. Усяго ў іх узялі ўдзел блізу 300 тысяч чалавек.

Берасцейскае выданне «Бінокль» апублікавала відэа, на якім бачна, як сілавікі распыляюць газ у твары пратэстоўцам. Сілавікі ў Берасці таксама стрэлілі ў паветра: пазней у МУС пацвердзілі, што гэта было зроблена «ў папераджальных мэтах».

Актывіст з Бераця Віктар Клімус расказаў «Настоящему времени», што адбывалася ў горадзе.

- Натоўп, людзі, якія збіраліся, абсалютна ніяк не правакавалі сілавікоў. Нават не выходзілі на дарогу. Збор быў на ходніку, на плошчы. І, хутчэй за ўсё, проста гэта была такая старая новая тактыка ўзмацнення ціску на пратэстоўцаў. Спрабавалі разагнаць акцыю ў самым яе пачатку, на моманце збору.

- У які момант прагучаў стрэл, і ці быў ён адзін?

- Стрэл, па-мойму, быў адзін. Ён прагучаў, калі натоўп, ужо збіраўся, пратэстоўцам удалося сабрацца, некалькі разоў прайсціся па вуліцах, гэта была, па-мойму, трэцяя спроба разгону. І тады людзей стала больш, людзі арганізаваліся, сталі ў счэпку і пачалі даваць адпор амапаўцам. І тады яны стралялі, калі пачулі, што пратэстоўцы пачынаюць проста на іх напіраць і адбіваць людзей, якіх яны спрабуюць затрымаць.

- Сярод вашых знаёмых ёсць людзі, якія ўсё яшчэ падтрымліваюць Лукашэнку?

- Сярод маіх знаёмых - няма, такіх людзей няма. Ёсць людзі, якія па-рознаму гатовыя даваць нейкі адпор, пратэставаць супраць Лукашэнкі. Некаторыя яшчэ баяцца, некаторыя асцерагаюцца за сям'ю, за блізкіх.

Я сапраўды не ведаю такіх, якія падтрымліваюць. Я ведаю, у медыйнай прасторы ёсць людзі, якія яшчэ агітуюць за Лукашэнку. Але гэта тыя, каму, як правіла, ужо ёсць што страчваць пры змене ўлады, тыя, якія запэцканыя ўжо альбо ў злачынствах, альбо ў прапагандзе, альбо разумеюць, што ў канкурэнтнай палітыцы, у дэмакратычных умовах яны проста будуць нікім, іх кампетэнцыі нікому не патрэбныя. Сярод такіх чыноўнікаў, сілавікоў, можа быць, ёсць яшчэ падтрымка.

Сярод простых людзей - разумееце, тут пытанне ўжо нават не ў палітыцы, падабаецца яго палітыка ці не падабаецца. Проста пасля таго, што адбывалася ў Беларусі ў жніўні, фальсіфікацыі, катаванні, забойствы людзей, гэта ўжо маральнае пытанне, што ён [Лукашэнка] не мае абсалютна ніякага права быць прэзідэнтам, і гэта разумеюць усе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках